Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні не рэгіструюць «Рух за свабоду»


Андрэй Сушко

Андрэй Сушко

Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргу прадстаўніка «Руху за свабоду» да абласнога ўпраўленьня юстыцыі, якое адмовіла ў рэгістрацыі абласной структуры гэтай грамадзкай арганізацыі. Судзьдзя Вячаслаў Міхневіч спаслаўся на тое, што прадстаўнік руху Андрэй Сушко ня меў паўнамоцтваў на тое, каб падаваць скаргу.


Андрэй Сушко, праваабаронца і юрыст «Руху за свабоду», заявіў «Свабодзе», што ён не павінен быў пацьвярджаць свае паўнамоцтвы, паколькі гэтага не патрабуе закон, а таксама матываваў свае довады тым, што справа ўжо была прынятая да разгляду. Зь яго слоў, каб ён ня меў права прадстаўляць арганізацыю ў судзе, у яго папросту не прынялі б скаргу.

Паводле Сушко, днямі па гэтай жа прычыне ім адмовілі ў разглядзе скаргі у Менскім гарадзкім судзе, але ён наўмысна не рабіў ніякіх пацьверджаньняў сваіх паўнамоцтваў, паколькі лічыць, што гэтае пытаньне знаходзіцца па-за юрыдычнымі пытаньнямі.

Упраўленьне юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму адмовіла ў рэгістрацыі абласной структуры «Руху за свабоду» з прычыны таго, што дакумэнты, пададзеныя на рэгістрацыю, былі набраныя неадпаведным шрыфтам: замест 14-га усе дакумэнты былі надрукаваныя памерам 12 шрыфту.

Прадстаўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі «Руху за свабоду» Сяргей Трафімчык лічыць гэтыя прычыны надуманымі, а рашэньне суду на іх скаргу сплянаваным зараньня.
XS
SM
MD
LG