Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галадоўніку Сяргею Каваленку ў судзе не далі вады


Сяргей Каваленка ў судзе

Сяргей Каваленка ў судзе

Віцебскі сябар КХП БНФ Сяргей Каваленка знаходзіцца ў сьледчым ізалятара і 10-я суткі трымае галадоўку. У судзе яму стала кепска, аднак лекараў хуткай дапамогі да яго нават не падпусьцілі.

Першамайскі райсуд Віцебску працягвае разбор справы, ініцыяванай паводле заявы супрацоўнікаў інспэкцыі па выкананьні пакараньняў. Яны сьцьвярджаюць, што 24 лістапада Сяргей Каваленка іх абразіў, калі прыйшоў адзначацца ў інспэкцыю. Наведаньне інспэкцыі — гэта ягоны абавязак, бо актывіст адбывае ўмоўнае пакараньне за тое, што вывесіў ў 2010 годзе бел-чырвона-белы сьцяг на навагодняй ёлцы. Але актывіст сьцьвярджае, што нікога не абражаў і што на яго ўзводзяць паклёп, таму і абвясьціў галадоўку пратэсту.

Жонка актывіста Алена Каваленка: «Ён спачатку казаў, што адчувае сябе добра. Але я бачу, які ён схуднелы, што ў яго чорныя кругі пад вачыма, што яму цяжка размаўляць. Таму я выклікала хуткую дапамогу Сяргею. Але ахова нават не дапусьціла да яго лекараў, і нават вады даць яму не дазволілі! Проста пасадзілі зноў у машыну ды павезьлі ў СІЗА».

У СІЗА Сяргея Каваленку зьмясьцілі на час сьледзтва па крымінальнай справе — яго вінавацяць у парушэньні рэжыму адбываньня ўмоўнага пакараньня. За гэта, паводле артыкулу 415, актывісту пагражае да трох гадоў турэмнага зьняволеньня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG