Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: працягваюць судзіць Сяргея Каваленку


Сяргей Каваленка
Сяргей Каваленка

У Віцебску 28 сьнежня а 14:00 распачнецца суд над актывістам КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам.

Яго вінавацяць у тым, што ён нібыта лаяўся на супрацоўнікаў міліцыі.

Маці Сяргея Каваленкі распавяла прэсавай службе БХД, што сьведкамі на судзе выступаюць міліцыянты і два залежныя ад іх чалавекі, якія адбываюць пакараньне. Пры гэтым, яна адзначыла, што адзін са сьведкаў, цяпер ужо былы міліцыянт Дубавец, заявіў у судзе, што Сяргей Каваленка не лаяўся.

Каваленка знаходзіцца ў сьледчым ізалятары і трымае галадоўку, распачатую 19 сьнежня.

Супраць сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ завялі крымінальную справу паводле артыкулу «Ўхіленьне ад адбываньня пакараньня».

Паводле артыкулу 415 віцебскаму актывісту пагражае да трох гадоў турэмнага зьняволеньня. Алене Каваленка патлумачылі, што пад вартай Сяргея могуць трымаць, пакуль будзе ісьці сьледзтва.

Каваленка адбывае гэтак званую «хатнюю хімію» — умоўнае пакараньне. Яго пакаралі ў 2010-м годзе за тое, што вывесіў бел-чырвона-белага сьцяг на навагодняй ёлцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG