Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэсла з выявай Бяляцкага на прэзэнтацыі ў Баку


Фота: spring96.org

Фота: spring96.org

27 сьнежня падчас прэзэнтацыі штогадовай справаздачы за 2011 год Абсэрваторыі па абароне праваабаронцаў у Баку прадстаўнікі Праваабарончага Цэнтру Азербайджану выставілі сымбалічнае крэсла з выявай арыштаванага віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай Федэрацыі за Правы Чалавека (FIDH) і старшыні беларускага Праваабарончага Цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага.

Абсэрваторыя — гэта супольны праект FIDH і Сусьветнай Арганізацыі Супраць Катаваньняў. Гэта ўжо 14-ая справаздача, якая выдаецца на 5 мовах і асьвячае становішча праваабаронцаў у пэрыяд са студзеня 2010 па красавік 2011 г. у 70 краінах сьвету.

XS
SM
MD
LG