Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 28 сьнежня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
На двары

Цёпла і ветрана, тэмпэратура днём +6 +11.
Куды пайсьці

У Нацыянальным мастацкім музэі ў Менску а 19–й калядны канцэрт з удзелам дзяржаўнага сымфанічнага аркестру і італьянскага піяніста Джакома Батарына.

На вэлядроме Менскарэны – навагодняя дыскатэка на роліках.

У сталічным Палацы мастацтваў адкрываецца выстава-кірмаш “Раство Хрыстова”.

Вечарыну з калядаваньнем і эўрапейскімі ды беларускімі танцамі ладзіць Дударскі клюб у памяшканьні менскага клюбу Re-Public (вул. Прытыцкага, 62).
Сёньня ў сьвеце:
У Пхэньяне адбудзецца пахаваньне лідэра Паўночнай Карэі Кім Чэн Іра, які памёр ва ўзросьце 69 гадоў. Верагодна, ён будзе зьмешчаны ў маўзалей побач зь целам бацькі. Паведамляецца, што замежныя дэлегацыі на цырымонію пахаваньня не запрашаюцца.
Таксама ў гэты дзень:

1908 – у Вільні заснаваная друкарня таварыства “Наша хата”, што выдавала беларускія падручнікі і дзіцячыя кніжкі.

1913 – у віленскай друкарні Марціна Кухты выйшла першая і адзіная прыжыцьцёвая кніжка Максіма Багдановіча “Вянок”.

1918 – на парлямэнцкіх выбарах у Брытаніі ўпершыню членам палаты абшчынаў была абраная жанчына – Канстанцыя Маркевіч. Прозьвішча Маркевіч яна мела ад польскага мужа Казіміра Дуніна-Маркевіча.

1973 –выйшла з друку кніга Аляксандра Салжаніцына “Архіпэляг Гулаг”.

1991 – беларускі ўрад прыняў пастанову аб лібэралізацыі цэн – пераходзе да свабоднага рыначнага цэнаўтварэньня на тавары і паслугі.

1991 – Беларусь усталявала дыпляматычныя адносіны з ЗША.

2004 – прэзыдэнцкія выбары на Украіне выйграў Віктар Юшчанка, перамогшы свайго найбліжэйшага канкурэнта Віктара Януковіча.

2010 – Аляксандар Лукашэнка прызначыў прэм’ер-міністрам Міхаіла Мясьніковіча замест Сяргея Сідорскага.

У гэты дзень нарадзіліся:

1856 – Вудра Вільсан, 28-ы прэзыдэнт ЗША, Нобэлеўскі ляўрэат.

1908 - Яўген Вучэціч, савецкі скульптар, аўтар ня толькі славутага помніка на Мамаевым кургане “Радзіма-маці”, але і шэрагу скульптур Сталіна, Леніна, Дзяржынскага.

1910 – Іван Шаціла, народны артыст Беларусі.

1944 – Кэры Муліс, амэрыканскі біяхімік, дасьледнік ДНК, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

У гэты дзень памерлі:

1925 – расейскі паэт Сяргей Ясенін.

1937 – францускі кампазытар Марыс Равэль.

1945 – амэрыканскі пісьменьнік Тэадор Драйзэер.

1984 – беларускі пісьменьнік Мiкола Лобан.
Ёсьць нагода

Міжнародны дзень кіно. Устаноўлены на памятку першага публічнага паказу фільму "Прыбыцьцё цягніка на вакзал Ля Сьята" братамі Люм'ерамі ў Парыжы 28 сьнежня 1895.

Год таму ў загалоўках на сайце Свабоды:

Лукашэнка памяняў несапраўднага банкіра на заслужанага артыста

ЗША і Нямеччына асудзілі працэс над Хадаркоўскім і Лебедзевым

Загінула паэтка Тацяна Сапач

Адвакат Тамара Сідарэнка: "У Някляева няма ні агрэсіі, ні засмучэньня"

Марылюіза Бэк: Захад павінен знайсьці магутны адказ на падзеі ў Беларусі

Вязьні "амэрыканкі" ў чаканьні абвінавачаньня

У Элтана Джона нарадзілася дзіця

«На Акрэсьціна за беларускую мову білі нагамі»

У Натальлі Радзінай — падазрэньне на чэрапна-мазгавую траўму

Пасьля Плошчы: што рабіць?


Цытата на памяць:

Народ можа дараваць пісьменьнікам многае, але ня можа дараваць маўчаньня ў часы, калі вырашаецца яго лёс.
Максім Танк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG