Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін параўнаў мітынгі апанэнтаў з бессэнсоўным «броўнаўскім рухам»


Уладзімер Пуцін

Уладзімер Пуцін

Кіраўнік расейскага ўраду Ўладзімер Пуцін, які пасьля двух прэзыдэнцкіх тэрмінаў і перапынку на прэм’ерскую пасаду ў сакавіку 2012-га зьбіраецца зноў балятавацца на прэзыдэнта, зьняважліва выказаўся пра беспрэцэдэнтныя для Расеі паводле свайго размаху мітынгі супраць фальсыфікацыі думскіх выбараў і спробу ўзурпацыі ўлады Пуціным.

Па яго словах, у апазыцыянэраў няма ні лідэраў, ні выразнай праграмы і абвінаваціў сваіх апанэнтаў у спробе «дыскрэдытаваць сам інстытут выбараў».

Паводле Пуціна, усё, што адбывалася на Балотнай плошчы 10 сьнежня і на праспэкце Сахарава 24 сьнежня, нагадвае хаатычны «броўнаўскі рух» без асаблівага сэнсу: «Зразумела, у любой краіне заўсёды былі і заўсёды будуць сілы, якім важная не пэрспэктыва разьвіцьця, а броўнаўскі рух... Сьцяг ім у рукі, яны маюць права на існаваньне, і на самай справе я лічу, што і да іх трэба ставіцца з павагай».

Уладзімер Пуцін запатрабаваў правесьці ў Расеі празрыстыя прэзыдэнцкія выбары ў сакавіку наступнага года і пры гэтым не хавае свайго намеру атрымаць перамогу.
XS
SM
MD
LG