Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства замежных спраў Украіны разьлічвае на абмен ратыфікацыйнымі граматамі зь Беларусьсю адносна дэмаркацыі сумеснай мяжы ў 2012 годзе.

Пра гэта заявіў дырэктар дэпартамэнта інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Алег Валошын на брыфінгу ў Кіеве.

Ён адзначыў, што закрыць пытаньне дэмаркацыі мяжы зь Беларусьсю вельмі важна для Ўкраіны ў кантэксьце яе эўраінтэграцыйных імкненьняў.

У красавіку 2010 года Палата прадстаўнікоў ратыфікавала «Дамову паміж Рэспублікай Беларусь і Ўкраінай аб дзяржаўнай мяжы». Гэты дакумэнт быў падпісаны 12 траўня 1997 году ў Кіеве. У тым самым годзе ён быў ратыфікаваны ўкраінскім парлямэнтам.

Затрымка з ратыфікацыяй дамовы аб мяжы амаль на 13 гадоў выкліканая тым, што беларускі бок увязваў гэтую працэдуру з патрабаваньнем вяртаньня Украінай доўгу ў некалькі соцень мільёнаў даляраў. Доўг гэты сфармаваўся пасьля распаду СССР, калі ўкраінскія прадпрыемствы не плацілі за прадукцыю сваім беларускім пастаўшчыкам. Украіна ніколі не прызнавала гэты доўг дзяржаўным.

Аляксандар Лукашэнка паведаміў на прэс-канфэрэнцыі 23 сьнежня, што дамовіўся з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам узгадніць час сустрэчы, «калі мы вернемся да гэтых пытаньняў і ўсё вырашым».
XS
SM
MD
LG