Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Майра Мора: дыялёг не адновіцца, пакуль ня вызваляць палітвязьняў


Майра Мора

Майра Мора

«Стасункі Эўразьвяза зь Беларусьсю замарожаныя, і паміж імі цалкам адсутнічае дыялёг — у першую чаргу, па прычыне грубых парушэньняў правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь».

Пра Гэтае заявіла ў інтэрвію парталу euramost.org кіраўніца Прадстаўніцтва Эўразьвяза ў Беларусі Майра Мора.

«І пакуль гэтая сытуацыя ня будзе вырашана, ня будуць вызваленыя і адноўлены ў сваіх правах ўсе палітычныя зьняволеныя, гэты палітычны дыялёг не адновіцца», — адзначыла Майра Мора.

Паводле Майры Моры, эўрапейскі бок таксама выказваў «сваю заклапочанасьць з нагоды ўсіх выпадкаў, калі Беларусь не выконвала свае міжнародныя абавязацельствы ў дачыненьні да дыпляматаў з тых краін, якія тут працуюць. У тым ліку адносна Польшчы».

Міністар замежных спраў Літвы Ажубаліс нядаўна прапанаваў пазбавіць Беларусь права на правядзеньне Чэмпіянату сьвету па хакеі ў 2014 годзе. Ці падтрымлівае гэтую ідэю Майра Мора?

«Я думаю, што гэтае пытаньне трэба накіроўваць у спартыўныя фэдэрацыі. Эўрапейскі зьвяз ня можа ім у гэтым пляне нічога раіць — гэта незалежныя і непалітычныя арганізацыі. Эўрапейскі зьвяз ня можа ім забараніць ці рэкамэндаваць. Але ж у гэтым чэмпіянаце прымае ўдзел пэўная колькасьць краін. І калі ёсьць падобныя настроі, як тое, якое выказаў Ажубаліс, а я гэтага не выключаю, то яны могуць або байкатаваць гэты чэмпіянат, або заклікаць да байкоту. Сам жа Эўразьвяз, як аб’яднаньне краін, зрабіць гэтага ня можа».
XS
SM
MD
LG