Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк прадоўжыць «кіраванае плаваньне»


Нацыянальны банк Беларусі прадоўжыць ў 2012 годзе правядзеньне курсавой палітыкі ў рэжыме «кіраванага плаваньня».

«Гэта азначае, што абменны курс беларускага рубля будзе фармавацца пры мінімальным непасрэдным удзеле Нацыянальнага банку, зыходзячы з попыту і прапановы замежнай валюты пад узьдзеяньнем фундамэнтальных макраэканамічных фактараў. А валютныя інтэрвэнцыі будуць праводзіцца ў абмежаваным аб’ёме», — паведамілі БелТА ў Нацбанку па выніках пашыранага пасяджэньня праўленьня банка.

Устойлівасьць абменнага курсу беларускага рубля будзе падтрымлівацца не за кошт інтэрвэнцый Нацбанку, а за кошт мераў эмісійнай і працэнтнай палітыкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG