Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Айцец Пётра Рудкоўскі наведаў у івацэвіцкай калёніі Эдуарда Лобава


Манах-дамініканін, айцец Пётра Рудкоўскі наведаў у івацэвіцкай калёніі актывіста міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт» Эдуарда Лобава.

Паводле сьвятара, Лобаў адчувае сябе ня вельмі добра, «крыху прыгнечаны». Рудкоўскі адслужыў імшу ў кабінэце аднаго з начальнікаў калёніі. Лобаў спавядаўся і прычасьціўся. Сустрэча адбылася 22 сьнежня.

Сьвятар расказаў, што паразмаўляць з Лобавым у яго не было магчымасьці, паколькі згодна з правіламі калёніі зь імі ўвесь час прысутнічаў ахоўнік.

Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў былі затрыманыя ў Менску 18 сьнежня 2010 году. Міліцыя цьвердзіла, што ў двары жылога дому па вуліцы Янкі Брыля яны нібыта зьбівалі Канстанціна Савіцкага і Алега Малышава. Затрыманьне Дашкевіча і Лобава прадстаўнікі апазыцыі і праваабаронцы расцанілі як прэвэнтыўную меру міліцыі напярэдадні выбараў прэзыдэнта. 24 сакавіка 2010 году Дашкевіч быў асуджаны да двух гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму, Лобаў — да чатырох гадоў у калёніі ўзмоцненага рэжыму.
XS
SM
MD
LG