Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Раство ў Празе маліліся і калядавалі


На сьвята Раства Хрыстовага 25 сьнежня ў праскай царкве сьвятых Кузьмы і Дзям’яна адбылася сьвяточная Літургія, якую адслужыў уніяцкі сьвятар айцец Андрэй Абламейка.

Пасьля набажэнства ў прыцаркоўнай тэатральнай залі сьвяты Мікалай раздаў прысутным дзецям падарункі і перадаў іх праз сваякоў тым дзецям, што па розных прычынах не прысутнічалі на сьвяце.

Адбылася таксама сяброўская гасьціна з чаем і пачастункамі.

Навіной сёлетняга адзначэньня Калядаў у Празе стала сапраўдная Каляда. У якасьці музычнага суправаджэньня была выкарыстана старажытная беларуская дуда.

У часе Літургіі і ў часе Каляды гучалі аўтэнтычныя беларускія сьпевы.

25 і 26 сьнежня калядоўшчыкі зь ліку праскай беларускай моладзі на дзьвюх машынах аб’яжджаюць сем’і праскіх беларусаў.






Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG