Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Rzeczpospolita»: словы Лукашэнкі — поўная лухта


«Rzeczpospolita» --> http://www.rp.pl/ камэнтуе словы Лукашэнкі пра тое, што НКУС не забіў у Беларусі ніводнага паляка.

Газэта нагадвае, што гэтыя словы Лукашэнкі прагучалі на прэс-канфэрэнцыі ў адказ на пытаньне журналіста Польскага радыё, які працытаваў Лукашэнку ягоныя ж леташнія словы пра тое, што ў менскіх архівах можа быць сьпіс асобаў, якіх забілі ў Беларусі ў рамках гэтак званай «катыньскай справы». Лукашэнка адказаў, што ў Беларусі не расстралялі ніводнага паляка, маўляў, тут былі толькі перасыльныя пункты. Далей палякаў вывозілі ў Расею ці ва Ўкраіну, сказаў Лукашэнка, цытуючы ліст тагачаснага кіраўніка беларускага НКУС Цанавы да Бэрыі ў Маскву.

«Гэта ня толькі хлусьня, але й бязьмежная крывадушнасьць, — сказаў польскаму выданьню пра лукашэнкаўскія словы прафэсар Войцех Матэрскі. — Лукашэнка выкарыстоўвае польскую трагедыю ў гульні з Масквой. Калі ён сварыўся з Крамлём, то намякаў, што аддасьць палякам сьпіс. Цяпер жа, калі ён памірыўся з Масквой, зноў забыў пра гэты сьпіс.
Лукашэнка выкарыстоўвае польскую трагедыю ў гульні з Масквой

Гэта зьяўляецца апошняй катыньскай таямніцай. НКУС забіла ў Беларусі 3782 палякаў, якія знаходзіліся ў той час у турмах на тэрыторыі БССР. Па сёньняшні дзень невядомыя дадзеныя тых людзей, а таксама месца іх расстрэлу й пахаваньня.»

Паводле іншага гісторыка, Зьбігнева Сямашкі, «заявы Лукашэнкі — поўная лухта. З савецкіх дакумэнтаў вядома, што палякаў расстралялі ў Беларусі, бо менскае НКУС атрымала з Масквы расстрэльныя загады. Таксама як ва Ўкраіне, у 1940-м годзе польскіх вязьняў прывезьлі ў менскую турму. Далейшы іх лёс невядомы. Лічыцца, што іх расстралялі ды пахавалі ў Курапатах альбо іншым сакрэтным месцы НКУС. Вось ужо 20 год расейскае кіраўніцтва ня хоча перадаць палякам адпаведныя дакумэнты па гэтай справе. Гісторыкі лічаць, што ў Беларусі можа захоўвацца копія. Пра гэта сьведчаць украінскія матэрыялы: у Кіеве захавалася копія ўкраінскага сьпісу, якую афіцыйны Кіеў перадаў палякам. Больш за тое, савецкі НКУС вёў вельмі дакладную дакумэнтацыю сваіх злачынстваў, таму словы Лукашэнкі ня вартыя даверу,» — піша польскае выданьне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG