Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэсьце Дзядоў Марозаў у Менску не абышлося без затрыманьня


Затрыманьне фатографа Алега Шэлега на шэсьці Дзядоў Марозаў. Фота ўзята з toxaby.livejournal.com
Затрыманьне фатографа Алега Шэлега на шэсьці Дзядоў Марозаў. Фота ўзята з toxaby.livejournal.com

У Менску падчас штогадовага шэсьця Дзядоў Марозаў затрыманы фатограф Сяргей Шэлег.


Паводле відавочцаў, Сяргей як і іншыя фатографы здымаў мерапрыемства. Да яго падышоў невядомы мужчына, які на падвышаных танах і з нецэнзурнай лексікай пачаў «наяжджаць» на фатографа, бо той, маўляў, паставіў свой заплечнік на праезную частку, паведамляе «Наша ніва».

Сяргей папрасіў перавесці размову ў спакойны тон і не грубіяніць.
Але невядомым мужчынам апынуўся намесьнік начальніка Цэнтральнага РУУС Максім Грышчанка. Шэлега адвезьлі ў пастарунак і праз гадзіну адпусьцілі.

У шэсьці Дзядоў Марозаў бралі ўдзел прыблізна 50 казачных пэрсанажаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG