Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Надвор’е

У суботу – тэмпэратура да мінус 3 градусаў, у нядзелю – да плюс 1.
У гэтыя дні ў Беларусі і ў сьвеце

24-25 сьнежня -- У галерэі сучаснага мастацтва "Ў" (пр. Незалежнасьці, 37а) пройдзе навагодні фэстываль "Каралеўства маленькіх цмокаў". У праграме - майстар-клясы, тэатралізаваныя паказы, канцэрты. Пачатак у 12.00.

25 сьнежня -- У клюбе Re: public (вул. Прытыцкага, 62) пройдзе "Калядны фэст" з удзелам гуртоў "Стары Ольса", Znich, Litvintroll.
Пачатак у 19.00.

У Маскве – мітынг апазыцыі на плошчы Андрэя Сахарава.

Таксама ў гэтыя дні:

24 сьнежня:

1659 — Трынаццацігадовая вайна: маскоўскія войскі па пераходзе Буга захапілі Заблудаў і забілі месьцічаў, што схаваліся ў касьцёле
1812 — Вайна 1812 году: войскі Напалеона пакінулі тэрыторыю сучаснай Беларусі
1920 — у Вільні выйшаў першы нумар газэты «Наша думка»
1951 — Лібія абвясьціла незалежнасьць ад Італіі
1976 — у Гарадку адкрыўся краязнаўчы музэй
1979 — СССР увёў войскі ў Аўганістан

25 сьнежня

336 — у Рыме адбылося першае дакумэнтальнае засьведчанае сьвяткаваньне Раства
800 — Карл Вялікі каранаваўся як імпэратар Рымскае імпэрыі
1741 — Цэльсіюс вынайшаў шкалу вымярэньня тэмпэратуры
1979 — у Менску савецкія ўлады разагналі калядную працэсію, якую зладзілі студэнты
1989 — расстрэл румынскага дыктатара Нікалае Чаўшэску і ягонай жонкі
1991 — Міхаіл Гарбачоў пакінуў пасаду прэзыдэнта СССР
1998 — прайшоў першы перапіс насельніцтва незалежнай Беларусі, яно склала больш за 10 мільёнаў чалавек

У гэтыя дні нарадзіліся:

24 сьнежня:

1798 — Адам Міцкевіч, польскі паэт беларускага паходжаньня
1891 — Адам Пучкар-Хмялеўскі, беларускі рэлігійны дзяяч
1904 — Алесь Дудар, беларускі паэт, крытык, перакладчык

25 сьнежня:

189 --- Яўхім Кіпель, беларускі грамадзкі і палітычны дзеяч, пэдагог, публіцыст (пам. 27.7.1969)
1972 — Віталь Сіліцкі, беларускі палітоляг, дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS).

У гэтыя дні памерлі памерлі:

24 сьнежня:

1524 — Васка да Гама, партугальскі падарожнік
1863 — Уільям Тэкерэй, ангельскі пісьменьнік, аўтар раману «Кірмаш пыхлівасьці»
1942 — Вінцэнт Гадлеўскі, беларускі каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзеяч, публіцыст
1982 — Люі Арагон, выбітны францускі пісьменьнік, крытык ды грамадзкі дзяяч

25 сьнежня:

1938 — Карэл Чапэк, чэскі пісьменьнік і драматург
1977 — Чарлі Чаплін, ангельскі актор, рэжысэр, сцэнарыст, прадусар
Цытата на памяць:

“На беларускай мове, якую называюць русінскай або літоўска-русінскай... размаўляе каля дзесяці мільёнаў чалавек; гэта сама багатая і сама чыстая гаворка, яна ўзьнікла даўно і выдатна распрацавана. У пэрыяд незалежнасьці Літвы вялікія князі карысталіся ёю для свайго дыпляматычнага ліставаньня” –

Адам Міцкевіч.

365 дзён таму на сайце Свабоды: дзень ў загалоўках

«Ён трымаў выбітыя амапаўцам зубы ў руках і прасіў дапамогі…»
XS
SM
MD
LG