Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфармацыю пра дэнамінацыю рубля Нацбанк называе «правакацыяй»


Надзея Ермакова
Надзея Ермакова
«Распаўсюджаная асобнымі СМІ інфармацыя пра нібыта заплянаваную ў Беларусі дэнамінацыю беларускага рубля ёсьць абсалютнай прыдумкай», — так у інтэрвію БЕЛТА адрэагавала на падобную пэрспэктыву старшыня Нацыянальнага банку Надзея Ермакова. Яна дадала, што зьяўленьне такіх зьвестак трэба расцэньваць як «найгрубейшую правакацыю». Паводле кіраўніцы Нацбанку, паведамленьні пра нібыта меркаваную ў студзені 2012-га дэнамінацыю рубля ня маюць пад сабой ніякіх падстаў.

Сёньня некаторыя інтэрнэт-рэсурсы са спасылкай на «надзейныя крыніцы ў банкаўскіх колах» разьмясьцілі інфармацыю пра тое, што Беларусь нібыта замовіла ў Літве новыя грашовыя купюры. Па словах ананімных крыніц, беларускія рублі новага ўзору ня маюць такой колькасьці нулёў, як цяпер.

«Хутчэй за ўсё, ніякага экспэрта і заваду не было, а гэта выдумка нячыстых на руку, непрафэсійных журналістаў», — выказала меркаваньне спадарыня Ермакова.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG