Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельніка галадоўкі ў сухотнай лякарні зьмясьцілі ў псыхушку


Шпіталь хворых на сухоты ў Багушэўску.
Шпіталь хворых на сухоты ў Багушэўску.

Сябра «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Валер Ганчарэнка, які 12 сьнежня ў Багушэўскім абласным сухотным шпіталі абвясьціў галадоўку супраць жудасных умоў лекаваньня хворых, на восьмы дзень быў зьмешчаны ў псыхіятрычнае аддзяленьне.

Ганчарэнка: «Пасьля пачатку галадоўкі штодзённа і плянамерна мяне стала выклікаць на размову загадчыца псыхіятрычнага аддзяленьня, бо галоўны лекар прыйшла да высновы, што змагацца з іншадумствам трэба такім чынам. Пасьля чаго мяне і зьмясьцілі ў 1-е псыхіятрычнае аддзяленьне. Спосабы змаганьня з іншадумствам з дапамогай псыхіятрыі вядомыя нам яшчэ з савецкіх часоў».

Нягледзячы на тое, што Валера Ганчарэнку змусілі адмовіцца ад галадоўкі, ён не зьбіраецца адмаўляцца ад свайго змаганьня. «Іншых спосабаў няма», — лічыць ён і падкрэсьлівае, што адміністрацыя не пайшла на паляпшэньне ўмоў у лякарні.

На пачатку сьнежня Валер Ганчарэнка даслаў у адміністрацыю прэзыдэнта зварот, каб замест асуджаных за тэрарызм Кавалёва і Канавалава расстралялі яго.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG