Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разгонам пасьлявыбарчых пратэстаў год таму Лукашэнка захаваў свой рэжым, які трымаецца з 1994 году, але адначасова гэтым давёў яго да найгоршага крызысу, піша сёньня The Washington Post у сваім рэдакцыйным артыкуле.



Захад адказаў на разгон спыненьнем дапамогі і новымі санкцыямі. У выніку праз пару месяцаў Беларусь, адрэзаная ад міжнароднай фінансавай дапамогі, сутыкнуліся з эканамічным крызысам. Такім чынам ужо ня першы раз Лукашэнка апынуўся перад цяжкім выбарам: або аднавіць адносіны з Захадам, вызваліўшы палітвязьняў і зрабіўшы іншыя саступкі, або папрасіць дапамогі ва Ўладзіміра Пуціна, які ўжо на працягу дзесяці гадоў імкнецца ўсталяваць уладу Крамля над Беларусьсю.

У кастрычніку Лукашэнка зрабіў «фінт», вызваліўшы некалькіх палітвязьняў. Але за кратамі засталіся Андрэй Саньнікаў і Мікола Статкевіч, цьвёрдае стаўленьне да іх не зьмянілася з часу арышту летась у сьнежні. У лістападзе быў асуджаны вядучы праваабаронца Алесь Бяляцкі. Адміністрацыя Абамы і Эўрапейскага Зьвязу таму палічыла захады рэжыму не дастаковымі. Санкцыі не адкліканыя, амэрыканскі Кангрэс ухваліў Акт аб дэмакратыі ў Беларусі.

Беларускаму лідэру прыйшлося міжволі здацца Пуціну. У мінулым месяцы Лукашэнка падпісаў пагадненьне з Расеяй аб крэдытах і цане энэрганосьбітаў, што дазволіць яго эканоміцы пратрымацца год ці два. Узамен за гэта Пуцін выйграў кантроль над газаправодам, які злучае Расею з Заходняй Эўропай і атрымаў подпіс Лукашэнкі пад дамовай аб стварэньні Эўразійскага Зьвязу, піша сёньня The Washington Post у сваім рэдакцыйным артыкуле.

Лукашэнка на працягу сваёй кар’еры ўхіляўся ад рэінтэграцыі яго краіны з Расеяй — і гэта , магчыма, адзінае дасягненьне яго кіраваньня, адзначанага праявамі карупцыі і жорсткасьці. Зараз жа ён усур’ёз паставіць сувэрэнітэт Беларусі пад пагрозу, каб утрымацца на пасадзе. Урады краін Эўразьвязу магчыма, як і раней, будуць мець спакусу не зьвяртаць увагі на яго злачынствы, каб дапамагчы супрацьстаяць ціску з боку Пуціна. Рабіць гэта яны не павінны, лічыць The Washington Post.

У доўгатэрміновай пэрспэктыве неаімпэрыялістычны праект Расеі асуджаны на паразу, як і асуджаны на паразу Лукашэнка, калі Захад праявіць упартасьць.

Ацэнку году, які мінуў з часу выбараў у Беларусі, дае таксама сёньня брытанская Times у артыкуле, які называецца «Беларускі лідэр адзначае гадавіну ў якасьці апошняга дыктатара Эўропы».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG