Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Дыктатура — толькі ў руках прэзыдэнта


Пытаньне ад «Свабоды»: ці не насьпелі палітычныя рэформы ў Беларусі, падобна як у Расеі гавораць аб вэб-камэрах на выбарчых участках і іншых палітычных рэформах.

Валянцін Жданко, беларуская служба «Радыё Свабода». Тут ужо згадвалі пасьлявыбарчыя пратэсты ў Расеі. Пасьля іх Пуцін і Мядзьведзеў ня раз заяўлялі пра неабходнасьць і верагоднасьць палітычных рэформаў у Расеі. У прыватнасьці, што датычыць выбарчай сыстэмы, выбараў губэрнатараў, устаноўку відэакамэраў на кожным выбарчым участку. Ці ня лічыце, што палітычныя рэформы насьпелі і ў Беларусі, што Беларусі патрэбен парлямэнт, у якім бы дэпутатамі былі ня толькі тыя, хто галасуе за, але і тыя, хто галасуе супраць. Ня толькі вашы аднадумцы, але і вашы апанэнты, якія б адлюстроўвалі рэальна разнастайныя настроі ў беларускім грамадзтве? Ці можна спадзявацца, што ў 2012 годзе такі парлямэнт у Беларусі зьявіцца?



«Каго народ абарэ, той і будзе....Паглядзім, колькі будзе там. Ад апазыцыі Лукашэнкі і пятай калёны.

Я ж маўчу, набраўшы вады ў рот, нават на прэзыдэнцкіх выбарах. Чаму маўчу, вы цудоўна ведаеце. Вы ж мяне не пазбаўляеце магчымасьці праводзіць хоць крыху агітацыю. І паглядзім. А вы можаце і вэб-камэры паставіць, яшчэ куды-небудзь зазірнуць членам выбарчай камісіі. Ваш падтэкст абсалютна непрымальны. Вашы людзі і Вы, Валянцін, калі прытрымліваецеся іх пазыцыі, — давайце сумленнымі будзем — прайгравалі па законе. Вы кажаце пра парлямэнт, я сатканы з таго, даруйце за нясьціпласьць, каб выслухоўваць...

Прыйсьці да прэзыдэнта, калі нарада рыхтуецца і мне памочнік дакладае, што нарада гатова, і там няма розных пунктаў гледжаньня, то нарада адкладаецца. Прыйсьці да мяне, хваліць мяне і казаць, што мы за — небясьпечна. Я ня той чалавек, я не закасьцянеў, я чалавек, які хвальбу не пераносіць. Каля я чую лісьлівыя заявы, мяне гэта страшэнна напружвае і насьцярожвае. Я адразу шукаю ў гэтым чалавеку нейкага здрадніка... Мне не патрэбна лісьлівасьць, таму што гэта гібель для кіраўніка. Таму папракаць мяне ў тым, што парлямэнт у нас ухваляе ці не ўхваляе...

Ну Вы ж, Валянцін, ня ведаеце, якія там адбываюцца баталіі! Проста я прашу парлямэнтарыяў, дэпутатаў — не няслаўцеся! Паглядзіце вакол — бойкі ў парлямэнце і гэтак далей! Няхай гэтыя эмоцыі віруюць там, у залі, не выплёскавайце іх у народ, таму гэта прывядзе к дэстабілізацыі абстаноўкі. Калі ёсьць праблема, мы ж усе хочам дабра народу — давайце будзем іх вырашаць...Не падабаецца нейкі праект закона — прыходзьце да мяне наўпрост, будзем абмяркоўваць. Прыклад, самы галоўны закон — бюджэт. Трэці раз да мяне прыйшлі дакумэнты пасьля парлямэнту на подпіс. Я тры разы ўнікаў у гэты сур’ёзны дакумэнт. І тут ня толькі дэпутаты мяне калашмацяць — губэрнатары перш за ўсё, для іх гэта найважнейшае пытаньне...

Вы ня думайце, што ў абдымку там усе ходзяць у выканаўчай уладзе, і там усё вырашаецца. Там няма ніякай дыктатуры. Дыктатура толькі ў руках прэзыдэнта. У яго ёсьць права асабіста прыняць нейкае рашэньне. Урад, толькі паседжаньне ўраду, толькі галасаваньнем. І чаму Мясьніковіча я прызначыў кіраўніком ураду? Таму што для яго непрымальныя аўтарытарныя замашкі. Ён чалавек калектыву, ён нават баіцца часам дакранацца да прыняцьця аднаасобнага рашэньня! Але ён ўмее арганізаваць калектыў для таго, каб прыняць рашэньне. Гэта для мяне важна — пры той вялікай уладзе, якая засяроджана ў руках прэзыдэнта. Паўсюль павінны быць процівагі. Але вы гэта ня хочаце аналізаваць, вам гэта не цікава. Прасьцей упікнуць прэзыдэнта: вось дыктатар і гэтак далей.

Пытаньне: справядліва — несправядліва. Гэта галоўнае для мяне. Акрамя закона ёсьць яшчэ тое, што нельга прапісаць у законе. Ёсьць пытаньні вышэйшыя, нейкія маральныя законы. І калі я бачу, што нешта несправядліва, я імгненна ўмешваюся і публічна. Я ж не хаваю гэта! То бок, я аддаю сваю рашэньне вам на суд. І вы мяне дзяўбеце, асабліва ваша там служба і іншыя ўздоўж і ўпоперак, нават за тое,чаго я не заслужыў. Вось я нядаўна распавядаў — Рыгор Леанідавіч быў сьведкам, ня дасьць схлусіць, — калі мне прыйшлося ўмяшацца. У вёсцы, памятаеш, аднаго нягодніка забілі. Забілі мужыкі, таму што ён спаліў некалькі хат і пагражаў усю вёску спаліць. Тройчы быў судзімы, рабаваў гэта насельніцтва, паборы браў. Сабраліся мужыкі — дрэнна, так не павінна быць, нельга забіваць чалавека, судзіць яго трэба. Чаму я судзіў праваахоўныя органы? Яны прыляцелі туды хуценька замест таго каб прысекчы супрацьпраўную дзейнасьць чалавека, якога забілі, яны схапілі гэтых у машыну, пасадзілі ў каталажку. Навошта? Гэта ж простыя людзі? Яны што — зьбегчы кудысьці могуць? Як толькі жулік, які пабагацей, — ён ужо пасьпеў зьбегчы за мяжу. Чаму? Таму што здрадніцтва, хтосьці праінфармаваў. А гэтых бедалаг схапілі і пасадзілі. Я распарадзіўся адпусьціць — няхай кормяць свае сем’і. Гэта паўплывала, напэўна, на рашэньне суду. Але я не шкадую. Яны былі асуджаныя, але ў турму ня трапілі... Да, я ўмешваюся ў такія працэсы. А вам што — іншы прэзыдэнт патрэбны? Вы прывыклі ад мяне патрабаваць разрубіць праблемы — і я рублю. Дрэнна рублю — не прагаласуеце за мяне. Добра — дык будзеце галасаваць. У вас ёсьць права на гэта.

Вы што, сапраўды лічыце, што я фальшаваў прэзыдэнцкія выбары? Я вам клянуся самым дарагім і каштоўным, што ў мяне ёсьць — я не фальшаваў гэтыя выбары. І я перакананы, як бы вы не вялі супраць мяне прапаганду,

Вось гэты год — вельмі цяжкі год, і мая віна ў гэтым ёсьць, я перакананы, што народ мяне падтрымае. Таму што я раблю ўсё шчыра і стараюся рабіць справядліва.

А што тычыцца парлямэнту — які парлямэнт абярэце вы, такі парлямэнт у нас і будзе....

Што тычыцца рэформаў. Так, я з вамі згодны, і я ўжо пра гэта сказаў. Але вы ня думайце, што мы парлямэнцкія выбары зараз правядзем, парушыўшы ўсё заканадаўства, якое ёсьць. Не. Мы зробім іх справядлівымі. Асабіста я, як кіраўнік дзяржавы, вам гарантую гэта. І нават тое, што я сказаў, што ўмяшаюся, — я ня буду ўмешвацца ў парлямэнцкія выбары. Так, я буду ў губэрнатараў запытвацца пра арганізацыю выбараў. Але больш за 8, ну за 9 чалавек ня будзе ў парлямэнце, нават за руку вядзе апазыцыянэраў — больш не прывядзём...

Ну я ж вам распавядаў, як было: прыяжджае да мяне Эўразьвяз, і як і вы, пытаецца: «Ну чаму там няма і гэта далей, ну зрабіце нешта, дапамажыце, каб там была апазыцыя. ...». Я слухаў — слухаў.. Даём сыгналь вашым апазыцыянэрам: «Хлопцы, знайдзіце нармальных людзей, вылучыце іх, мы ня будзем супраць вас змагацца, мы людзей вам будзем зьбіраць — ідзіце, агітуйце». Ну няхай будзе 8 чалавек, каб не плявузгалі там, на Захадзе, у Амэрыцы на гэту дыктатуру. І вы думаеце, яны знайшлі гэтых людзей? Я гэтым займаўся! Я вам шчыра кажу. Не знайшлі. Таму што Лябедзька хоча, Калякін хоча, Багданкевіч хоча, і іншыя хочуць. А народ іх ужо ня хоча. Я ім кажу: знайдзіце прозьвішчы незамусоленыя. Ну хто будзе галасаваць за нейкага Карпенку, які праседзеў у турме? У нас народ славянскі: ты ў турме пабыў — ня лезь, прапануй кагосьці іншага. Не, я пайду! А некаторых — вось няма тут Ладуцькі, ён бы вам распавёў, як ім на заводзе зьбіралі людзей, а яны не прыяжджалі... Што гэта за дэпутаты, якія баяцца ісьці ў працоўны калектыў? А таму што сказаць няма чаго!

Таму ня трэба мяне папракаць, што ў нас ня тая ўлада. Якую вы ўладу абіраеце, такая ў вас і ўлада. Таму ня трэба пяняць. Ну ідзіце вы ў народ, працуйце, не чакайце гэтых грантаў з-за мяжы. Бясплатна нічога не бывае. А то трапіце, як гэты... што мільярд не заплаціў... Бяляцкі.. Потым зноў будзеце казаць, што Лукашэнка вінаваты. А калі ў Амэрыцы не заплаціў такі падатак, ня вылез бы з турмы. А вы нас папракаеце разам з амэрыканцамі. Так заплаці, дык, можа і з турмы выпусьцяць. Дык ня хоча ж і плаціць! Думае, зараз Эўрасаюз прыедзе, Лукашэнку тут пакладзе, як жабу, расьцягне, пяты чалавек на грудзі наступіць, і Лукашэнка выпусьціць з турмы. Не. Плаці грошы. Тое, што скраў — заплаці...

А рэформы будуць, прычым, у бліжэйшы час...
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG