Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У часе прэсавай канфэрэнцыі БелаПАН пацікавіўся, чаму Лукашэнка не падпісвае ўказы аб памілаваньні Саньнікава, Статкевіча і Бандарэнкі, які моцна хворы.


"Яны перад законам роўныя. Па-другое, магу памілаваць чалавека, які да мяне зьвярнуўся. Ня зьвернуцца — будуць сядзець у турме".(Апошнюю фразу паўтарыў двойчы).




Жонка Статкевіча: «Што б ён ні казаў, у яго няма рэсурсаў трымаць іх яшчэ па 5 год»

Марына Адамовіч

Марына Адамовіч

«Падаваць такое прашэньне Мікола ня будзе адназначна, гэта нават не абмяркоўваецца. Пра якое прашэньне ён кажа, калі людзі невінаватыя?! За гэты год ён ужо столькі нагаварыў, што я не лічу гэта вартым камэнтаваць. Але я ня думаю, што ў яго ёсьць столькі рэсурсаў і мажлівасьцяў, каб утрымліваць іх там яшчэ па 5 год. Дакладней, скажу, што перакананая: няма ў яго такіх рэсурсаў і такога часу».



Маці Саньнікава: "Ад гэтых людзей іншага адказу чакаць было немагчыма"

Ала Саньнікава

Ала Саньнікава

"Ня думаю, што сын будзе зьвяртацца з такім прашэньнем, як не зьвяртаўся дагэтуль. Ён не прызнае сябе вінаватым, а таму пра якое прашэньне можна казаць? Што тычыцца адказу Лукашэнкі…Калі ён лічыць, што невінаватых можна трымаць ў турме, ды яшчэ і зьдзекавацца зь іх маральна і фізычна, як з майго сына, то гэта сьведчыць пра стан душы чалавека. Ад гэтых людзей, якія зараз пры ўладзе ў нашай краіны, іншага адказу чакаць было немагчыма".



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG