Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 23 сьнежня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Надвор’е

У Беларусі чакаеца воблачнае надвор’е, тэмпэратура – да мінус шасьці градусаў.
У гэты дзень у Беларусі і ў сьвеце

У Беларускім ПЭН-цэнтры (вул. Залатая Горка, 2, 101) адбудзецца цырымонія ўзнагароджаньня ляўрэатаў прэміі імя Алеся Адамовіча і Францішка Багушэвіча.
Пачатак а 19-ай.

У канфэрэнц-залі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасьці, 116) пройдзе прэсавая канфэрэнцыя Аляксандра Лукашэнкі. У мерапрыемстве прымуць удзел каля 400 журналістаў. Прамую трансляцыю прэс-канфэрэнцыі будзе весьці тэлеканал "Беларусь 1" і Першы нацыянальны канал Беларускага радыё. Пачатак а 12-ай.

У Празе у саборы сьв. Віта цырымонія разьвітаньня з першым прэзыдэнтам Чэхіі Вацлавам Гаўлам.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:

Сьвята Блукаса ў Літве.
Таксама ў гэты дзень:

1595 — складаньне Берасьцейскай уніі
1791 — расейская імпэратрыца Кацярына II усталявала на новадалучаных тэрыторыях Рэчы Паспалітай «мяжу габрэйскай аселасьці»
1884 — у варшаўскім выданьні «Słowo» зьявіўся першы ўрывак з аповесьці Генрыка Сянкевіча «Патоп»
1947 — першая дэманстрацыя транзыстара на Bell Labs
1954 — Джозэф Мюрэй правёў першую ўдалую трансплянтацыю ныркі
1963 — Папа рымскі Павал VI падвысіў статус Украінскай грэка-каталіцкай царквы з узроўню мітраполіі да вярхоўнага арцыбіскупства
1990 — 88,5% удзельнікаў рэфэрэндуму выказаліся за незалежнасьць Славеніі ад Югаславіі

У гэты дзень нарадзіліся:

1858 – Уладзімер Неміровіч-Данчанка, рэжысэр, адзін з заснавальнікаў МХАТу
1918 – Гельмут Шмідт, нямецкі палітык.
1919 – Эрык дэ Савентхэм, нямецкі каталіцкі дзеяч
1933 – Акіхіта, імпэратар японскі
1968 – Мануэль Рывера-Орціс, амерыканскі фатограф

У гэты дзень памерлі:

1831 – Эмілія Плятэр, фальклярыстка, удзельніца паўстання 1830-1831 гадоў
1979 – Пегі Гугенхайм, амэрыканскі галерыст і мецэнат
Цытата на памяць

Добрае выхаваньне – гэта калі іншым добра. Уладзімер Неміровіч-Данчанка
365 дзён таму на сайце Свабоды: дзень ў загалоўках

Літва: сэйм са скандалам прыняў рэзалюцыю па Беларусі

Палкоўнік Замяталін больш не кіруе «Беларусьфільмам»

ЗША і Эўразьвяз пераглядаюць дачыненьні зь Беларусьсю

Замежны друк пра Беларусь: “Што можа зрушыць дыктатара?”

Еўтушэнка: "Ледзь не забілі аднаго з найлепшых беларускіх паэтаў"

Паляваньне працягваецца: памежнікі схапілі кіраўніка штабу Статкевіча

Аргентынскага экс-дыктатара асудзілі на пажыцьцёвае зьняволеньне

Паляваньне працягваецца: памежнікі схапілі кіраўніка штабу Статкевіча

Вызвалілі пляменьніка Раманчука
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG