Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адміністрацыя калёніі адмаўляецца назваць прычыны інцыдэнту з Аўтуховічам


Інфармацыю пра ўскрыцьцё венаў Мікалаем Аўтуховічам сёньня афіцыйна пацьвердзілі ў адміністрацыі ПК-5 у Івацэвічах.

Паводле інфармацыі, якую «Свабода» раней атрымала ад зьняволеных гэтай установы, спроба суіцыду адбылася 11 сьнежня, пасьля таго, як палітвязьню адразу пасьля яго яго вяртаньня з штрафнога ізалятару паведамілі, што ён пераводзіцца ў іншы атрад. Для любога асуджанага такія пераводы заўсёды зьвязаныя з стрэсам.

Тым часам, як сьведчаць праваабаронцы, жонцы палітвязьня Алене Аўтуховіч кіраўніцтва калёніі адмовілася называць дакладную дату і прычыны здарэньня.

Што да начальніка санчасткі Георгія Пракопчыка, зь якім таксама гутарыла Алена Аўтуховіч, то ён сказаў, што цяпер асуджанаму робяць перавязкі і фізіяпрацэдуры і што стан яго здароўя здавальняючы.

На пытаньне Алены аб лячэбным харчаваньні для яе мужа ў сувязі зь яго хранічнымі страўнікавымі захворваньнямі, галоўны турэмны лекар адказаў, што не валодае такой інфармацыяй.

Сам Аўтуховіч неаднойчы указваў на гэта прадстаўнікам адміністрацыі калёніі. Пры гэтым ён, паводле сьведчаньняў іншых вязьняў, адзначаў, што ня можа ўжываць ежу з турэмнай сталоўкі ў сувязі зь яе кепскай якасьцю. Аднак менавіта ягоная няяўка ў сталоўку і стала фармальнай прычынай для апошняга пакараньня штрафным ізалятарам.

Пасьля спробы суіцыду Мікалай Аўтуховіч быў пакараны месячным утрыманьнем у ПКТ.

Раней супрацоўнікі калёніі ў размове са «Свабодай» аспрэчылі факт ускрыцьця венаў Аўтуховічам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG