Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Сідаровіч выпускае другую частку «Дзіцячага альбому»


Вокладка першага "Дзіцячага альбому"

Вокладка першага "Дзіцячага альбому"

Бард Зьміцер Сідаровіч прэзэнтуе працяг «Дзіцячага альбому». Праект быў запачаткаваны летась, калі выйшаў дыск «Дзіцячы альбом. Частка першая». На ім былі прадстаўленыя 27 беларускіх народных дзіцячых песьняў у арыгінальных апрацоўках. Асноўнымі выканаўцамі песьняў для дзяцей былі самі дзеці: Тамаш Сідаровіч і Адась Матафонаў.

Дыск вельмі хутка стаў папулярным сярод беларускамоўных бацькоў, выхавальнікаў дзіцячых садоў, кіраўнікоў мастацкіх калектываў. І вось завершаная праца над другой часткай.

Неўзабаве выйдзе падвоены «Дзіцячы альбом».

У другой частцы «Дзіцячага альбому» будуць прадстаўленыя ня толькі фальклёрныя песьні, але і аўтарскія — словы і музыку да іх напісаў сам Зьміцер Сідаровіч.

Пашыраецца і тэматыка: апроч традыцыйных для дзіцячага рэпэртуару твораў, пэрсанажамі якіх зьяўляюцца жывёлы і птушкі, у новым альбоме можна будзе пачуць песьні на школьную тэму, а яшчэ — жартоўныя музычныя творы, якія дапамагаюць закладаць добрыя паводзіны ў самых маленькіх слухачоў.

Склад выканаўцаў таксама стаў больш пашынаным. Сьпевакам-дзецям дапамагае цэлая каманда дарослых выканаўцаў, дзякуючы якім многія песьні пачалі гучаць, як сапраўдныя міні-спэктаклі. Асобны разьдзел новага дыску — калядныя песьні ў выкананьні Тамаша Сідаровіча і Адася Матафонава.




XS
SM
MD
LG