Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ганне Гуцал 27 гадоў, яна заснавала жаночы рух «Femen» у 2008 годзе.

«Femen» — украінская пратэстная групоўка, заснаваная ў 2008 годзе. Арганізацыя стала сусьветна вядомай дзякуючы топлес-акцыям пратэсту супраць сэкс-турыстаў, міжнародных шлюбных агенцтваў, сэксізму і іншых сацыяльных, нацыянальных і міжнародных праблем. Мэты арганізацыі: «разьвіваць лідэрскія, інтэлектуальныя і маральныя якасьці маладых жанчын ва Ўкраіне», «стварыць імідж Украіны як краіны зь вялікімі магчымасьцямі для жанчын», «трэсьці жанчын ва Ўкраіне, каб рабіць іх сацыяльна актыўнымі» і «арганізаваць у 2017 годзе рэвалюцыю жанчын». «Femen» выступае катэгарычна супраць легалізацыі прастытуцыі ва Ўкраіне і прапануе ўвесьці крымінальную адказнасьць за карыстаньне паслугамі сэкс-індустрыі.

Студэнткі ўнівэрсытэтаў ва ўзросьце ад 18 да 20 гадоў складаюць касьцяк руху. У Кіеве налічваецца каля 300 актыўных удзельніц руху. Большая частка пэрфомансаў руху праходзіць у Кіеве, але акцыі адбываліся таксама ў Адэсе, Днепрапятроўску і Запарожжы.

«Femen» разглядае магчымасьць ператварэньня ў палітычную партыю.

«Femen» апраўдвае сваё правакацыйныя мэтады, заяўляючы: «Гэта адзіны спосаб быць пачутым ў гэтай краіне. Калі б мы ладзілі звычайныя акцыі пратэсту са сьцягамі, то нашы патрабаваньні не былі б заўважаныя».

Накаторыя ва Ўкраіне крытыкуюць акцыі Femen, лічаць іх бессэнсоўнымі і безгустоўнымі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG