Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ажубаліс: трэба пашыраць візавыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў


Аўдронюс Ажубаліс

Аўдронюс Ажубаліс

Кіраўнік міністэрства замежных справаў Літвы Аўдронюс Ажубаліс заявіў, што санкцыі на беларускі рэжым ня дзейнічаюць.

Ажубаліс упэўнены, што трэба пашыраць візавыя санкцыі супраць да беларускіх чыноўнікаў, а таксама быць пільнымі, паколькі беларускі рэжым не саромеецца правакацый кшталту той, што была праведзена ў выпадку з праваабаронцам Алесем Бяляцкім.

«Першы „падарунак“ мы атрымалі, яшчэ калі не пачалі старшыняваць у АБСЕ — закрыцьцё офісу ў Мінску. За гэты год толькі па Беларусі я зрабіў 20 заяў — ня дзейнічае. Тое ж самае мы чуем ад калегаў па Эўраьвязе. Нядаўна было зробленая сумесная заява ЭЗ і ЗША — ня дзейнічае. Значыць, штосьці трэба пачынаць новае, а палітыка санкцый пасьля зьяўленьня мытнага саюзу страціла сваю эфэктыўнасьць», — заявіў Ажубаліс.

«Трэба рабіць забарону на выдачу візаў беларускім чыноўнікам больш жорсткай, пашыраць гэты сьпіс. І потым, ці магчыма ў такой сытуацыі правядзеньне Чэмпіянату сьвету па хакеі ў Беларусі? Як ехаць туды спартоўцам? Можа быць, варта яго перанесьці і запрасіць беларускую каманду?» — задаецца пытаньем кіраўнік літоўскай дыпляматыі.
І потым, ці магчыма ў такой сытуацыі правядзеньне Чэмпіянату сьвету па хакеі ў Беларусі?

Паводле яго слоў, Беларусь ідзе да самаізаляцыі і становіцца «дзіўным месцам». «Напэўна, бяз новага погляду на тое, як падтрымліваць апазыцыю і пашыраць інфармацыйнае поле, чаго ні ЭЗ, ні ЗША зрабіць не змаглі, нічога не атрымаецца», — перакананы ён.

Ажубаліс таксама заявіў: што тое, што здарылася з праваабаронцам Алесем Бяляцкім, магло адбыцца зь любой краінай, паколькі беларускі рэжым не саромеецца падобнага роду «мудрагеліста зрэжысэраваных правакацый», і дадзены інцыдэнт стаў добрым урокам і для Літвы, і для іншых краінаў.

«Мы ведаем, як трэба глядзець на гэты рэжым, але забываем пра тое, што ў яго таксама ёсьць свае крокі і дзеяньні. І Літве ня трэба асабліва супакойвацца, таму што мы памежная эўрапейская дзяржава, і нам патрэбная пільнасьць. Выпадак Бяляцкага — гэта ўрок, які раней ці пазьней хтосьці павінен быў засвоіць, паколькі ў гэтага рэжыму такая сутнасьць. Пэўную дамоўленасьць ён выкарыстоўвае так, як яму трэба», — заявіў Аўдронюс Ажубаліс у інтэрвію літоўскаму праталу Delfi.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG