Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РНА адмаўляе датычнасьць да выкраданьня актывістак Femen


Паведамленьні аб датычнасьці РНА да выкраданьня актывістак «Femen» зьяўляюцца правакацыяй. Так заяўляюць тыя, хто называюць сябе Беларускай рэгіянальнай арганізацыяй Рускага Нацыянальнага Адзінства.


Што да датычнасьці байцоў РНА да выкраданьня ўкраінскіх актывістак, упаўнаважаны прадстаўнік сказаў: «Не, нашы людзі іх не чапалі, як бы каму ні хацелася гэта ўявіць». «Я лічу, што разьвіваецца найгрубейшая правакацыя, а вось мэта, характар і хто стаіць за гэтым — мы разьбярэмся ў бліжэйшы час», — падкрэсьліў афіцыйны прадстаўнік бюро РНА.

Заява тых, хто падпісваецца «беларускае аддзяленьне РНА» фактычна дублюе заяву старшыні КДБ Вадзіма Зайцава. 21 сьнежня ў размове з журналістамі Зайцаў назваў інцыдэнт з актывісткамі FEMEN «найгрубейшай правакацыяй, характар і мэты якой трэба будзе вызначыць». Ён адзначыў, што яго людзі актывістак FEMEN «не чапалі, як бы гэтага камусьці ні хацелася».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG