Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуд Тацяне Севярынец і Ірыне Яскевіч пакінуты бязь зьменаў


Тацяна Севярынец і Ірына Яскевіч

Тацяна Севярынец і Ірына Яскевіч

Віцебскі абласны суд 21 сьнежня пакінуў бязь зьменаў прысуд, вынесены за правядзеньне Народнага сходу 8 кастрычніка, каардынатарцы стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Тацяне Севярынец і яе паплечніцы Ірыне Яскевіч. Такое рашэньне вынесла судзьдзя Смалякова.

Севярынец: «Мы запыталіся ў судзьдзі: ці не баіцца яна трапіць у „чорны спіс“ Эўразьвязу? На гэта яна адказала, што можа расцаніць нашыя пытаньні як абразу судзьдзі і з гэтай нагоды параіла разысьціся».

6 сьнежня судзьдзя Іна Грабоўская прысудзіла Тацяне Севярынец штраф у памеры 25 базавых велічыняў — 875 тысяч рублёў — за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі паводле артыкулу 23.34. Яе паплечніцы па правядзеньні Народнага сходу Ірыне Яскевіч было прысуджана крыху меней — 22 базавыя велічыні.

«Для нашай дзяржавы, якая зараз пакутуе ад крызісу, штрафы апазыцыйных дзеячаў — самы надзейны сродак папаўненьня дзяржбюджэту», — адзначыла тады Тацьцяна Севярынец.
XS
SM
MD
LG