Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 22 сьнежня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Надвор'е

У Беларусі чакаецца воблачнае надвор’е, тэмпэратура – да мінус чатырох градусаў. Месцамі сьнег.

У гэты дзень у Беларусі і ў сьвеце

У Менску, у будынку Менскпраекту, адбудзецца 20-ты зьезд Саюзу архітэктараў Беларусі.

У Парыжы Нацыянальная Асамблея абмяркоўвае рэзалюцыю ў справе генацыду армянаў у пачатку 20-га стагодзьдзя.

У Бялградзе – падпісаньне 10-гадовага кантракту з Газпрамам на пастаўку расейскага газу.

Ёсьць нагода

Сьвята прарока Заратустры.
Таксама ў гэты дзень:

1917 — У Менску быў створаны Выканаўчы камітэт 1-га Ўсебеларускага зьезду

1932 — афіцыйна зарэгістравана Таварыства беларускай асьветы, створанае ў Вільні

1937 — у вязьніцы НКВД (Алма-Ата) бальшавікі расстралялі беларускага рымска-каталіцкага сьвятара і грамадзкага дзеяча Янку Вярсоцкага

1945 — у Менску адкрыўся Беларускі тэатральны інстытут (з 1993 году — Беларуская акадэмія мастацтваў)

1989 — у Румыніі перамагла народная рэвалюцыя, скіраваная супраць рэжыму Нікалаэ Чаўшэску

1990 — Лех Валэнса заступіў на пасаду прэзыдэнта Польшчы

У гэты дзень нарадзіліся:

1639 — Жан Расін, францускі драматург

1858 — Джакома Пучыні, італьянскі кампазытар

У гэты дзень памерлі:

1995 — Мікола Шчорс, беларускі палітычны дзеяч (нар. 1913)

2001 — Уладзіслаў Чарняўскі, беларускі ксёндз (нар. 1916)
Цытата на памяць

Кожны народ павінен маліцца ў сваёй мове.

Уладзіслаў Чарняўскі.

365 дзён таму на сайце Свабоды: дзень ў загалоўках


Шушкевіч: “Можа, лепей было б увесьці расейскія войскі ў Беларусь”

За беларусамі сочаць тэхнікай Ericsson'а

Кастусь Севярынец: "Як пры фашызьме: схапілі чалавека — і няма"

Ярмошына: Скаргаў на вынікі выбараў не паступала

Міністар Куляшоў: Саньнікаў і Някляеў адчуваюць сябе "камфортна"

У турме КДБ адмовіліся прыняць перадачы ад сваякоў тых, каго затрымалі 19 сьнежня

Брытанскія зоркі пратэстуюць супраць гвалту ў Менску

Кастусь Чарнец: Тварам да сьцяны

"Wiener Zeitung" назвала аўстрыйскага назіральніка "ганьбай для краіны"

Швэдзкі ПЭН-Цэнтар пратэстуе супраць дзеяньняў уладаў Беларусі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG