Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 6 студзеня за інтэрнэт-правапарушэньні будуць штрафаваць


З наступнага году за правапарушэньні пры выкарыстаньні нацыянальнага сэгмэнту сеткі інтэрнэт будуць прызначацца штрафы.

У адмысловым паведамленьні Дзяржаўнай інспэкцыі па электрасувязі гаворыцца, што ў 2012 годзе ўводзіцца адміністрацыйная адказнасьць за парушэньне заканадаўства ў галіне інтэрнэт-тэхналёгій.Папраўкі ў Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэньнях набываць сілу 6 студзеня 2012 году.

Калі падлучаныя да інтэрнэту сеткі і рэсурсы, з дапамогай якіх тавары і паслугі рэалізуюцца ў Беларусі, не разьмешчаныя на тэрыторыі краіны, то гэта будзе карацца штрафам ад 10 да 30 базавых велічыняў.

Штраф ад 5 да 15 базавых велічыняў будзе спаганяцца з адказных асобаў пунктаў калектыўнага карыстаньня інтэрнэт-паслугамі (кампутарныя клюбы, інтэрнэт-кавярні і г.д.) пры парушэньні правілаў ідэнтыфікацыі абанэнцкіх прыстасаваньняў і карыстальнікаў, пры ўліку і захаваньні зьвестак пра іх, а таксама пра аказаныя паслугі.

Нарэшце, пры парушэньні патрабаваньняў пра абмежаваньне доступу да інфармацыі, забароненай да распаўсюду, ужываецца штраф да 30 базавых велічыняў.

Караць правапарушальнікаў маюць права органы дзяржаўнай бясьпекі і ўнутраных спраў, Камітэт дзяржаўнага кантролю, падатковыя структуры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG