Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У судзе апраўдалі, а за мяжу не пусьцілі


21 сьнежня гомельскі лекар Яўген Дзедушкін зьвярнуўся да начальніка Чыгуначнага РАУС зь лістом, у якім просіць патлумачыць, на якой падставе яго імя знаходзіцца ў сьпісе невыязных.

Напярэдадні спадар Дзедушкін прыехаў на беларуска-літоўскую мяжу, каб трапіць у Вільню, а адтуль — паляцець у Брусэль. На руках у яго быў квіток на рэйс да бэльгійскай сталіцы. Памежнікі завярнулі Яўгена на той падставе, што яму забаронены выезд за мяжу. Спадару Яўгену давялося вярнуцца назад у Гомель.

Паводле расповеду спадара Дзедушкіна, у міліцыі па месцы жыхарства яму патлумачылі: выезд забаронены таму, што ён асуджаны за злачынства.

У 2008 годзе супраць Яўгена Дзедушкіна, на той час лекара-псыхіятра абласнога клінічнага шпіталю, была ўсчата крымінальная справа за падпалы ў Навабеліцкім раёне Гомелю гаспадарчых пабудоў, гаражоў, выселеных дамоў і нават міліцэйскай амуніцыі. Мясцовы друк пісаў пра псыхіятра-пірамана. Яго сьпярша асудзілі на 4 гады зьняволеньня, аднак сёлета ўвесну спачатку абласны, а пасьля й Вярхоўны суд яго цалкам апраўдалі.

Малады чалавек страціў тры гады паўнавартаснага жыцьця, сталую працу, рэпутацыю. Да таго ж застаўся ў «чорным» сьпісе грамадзян, якім забаронены выезд за мяжу.

Яўген Дзедушкін кажа, што пасьля атрыманьня афіцыйнага адказу зь міліцыі вызначыць зь юрыстамі, каму прад’явіць прэтэнзіі за матэрыяльныя страты й маральныя пакуты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG