Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На відэапартале «youtube» разьмешчаны аматарскі відэазапіс, зроблены ў Жанаэзэне 16 сьнежня, у дзень масавых беспарадкаў. Падобна​, што відэа здымалі мясцовыя жыхары з акна дома, разьмешчанага ў цэнтры гораду.

У Жанаэзэне падчас правядзеньня сьвяточных мерапрыемстваў 16 сьнежня на цэнтральную плошчу выбег натоўп людзей, пачаліся пагромы і падпалы.

Генэральная пракуратура Казахстану паведамляе, што ў выніку масавых беспарадкаў у Жанаэзэне загінулі 14 чалавек, параненыя больш за 80, разгромлена і спалена больш за 40 аб’ектаў.

Паводле неафіцыйных дадзеных, пацярпелых і загінуўшых нашмат больш, некаторыя жыхары Жанаэзэну паведамляюць пра зьніклых людзей.

У Жанаэзэне да 5 студзеня 2012 дзейнічае надзвычайнае становішча.



Генэральная пракуратура сьцьвярджае, што беспарадкі ў Жанаэзэне пачаліся «з дзеяньняў групы хуліганаў, а таксама звольненых нафтавікоў, якія падпалі пад іх уплыў і пачалі актыўна перашкаджаць правядзеньню на плошчы сьвяточных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня незалежнасьці».

«З улікам таго, што, нягледзячы на папераджальныя стрэлы,
агалцелы натоўп працягваў напад на супрацоўнікаў паліцыі, у мэтах абароны жыцьця і здароўя захопленых работнікаў акімату, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, а таксама каб прадухіліць патрапленьне зброі ў рукі хуліганаў, паліцыянты былі вымушаны ўжыць табэльную зброю, у выніку актыўным удзельнікам беспарадкаў былі прычыненыя раненьні», — заяўляў 17 сьнежня прадстаўнік генпракуратуры Нурдаўлет Суіндыкаў.

Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў на пасяджэньні Рады бясьпекі ў Астане заявіў, што паліцыянты, наводзячы парадак у Жанаэзэне, дзейнічалі ў рамках сваіх паўнамоцтваў па законе, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

«Правапарушальнікі напалі на паліцэйскіх, разбурылі расстаўленыя з нагоды сьвята юрты, падпалілі паліцэйскі аўтобус. Яны зьбівалі мірнае насельніцтва, разьбівалі прыпаркаваныя побач аўтамабілі і падпальвалі іх. У адказ на патрабаваньні праваахоўных органаў спыніць супрацьпраўныя дзеяньні група хуліганаў напала на супрацоўнікаў праваахоўных органаў з мэтай захопу зброі. Але яны гэтага не дазволілі », - сказаў Нурсултан Назарбаеў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG