Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярод асуджаных за акцыю салідарнасьці — былы падпалкоўнік міліцыі Казлоў


Мікалай Казлоў
Мікалай Казлоў

У Менску 18 удзельнікаў акцый салідарнасьці былі асуджаныя да адміністрацыйнага арышту, яшчэ 10 атрымалі грашовыя штрафы, ў тым ліку праваабаронца Юля Хлышчанкова, якую асудзілі сёньня, 21 сьнежня. Хто тыя людзі, якія 19 сьнежня выйшлі на вуліцы, каб адзначыць гадавіну Плошчы? У якіх умовах яны адбываюць пакараньне?

21 сьнежня Злата Ізвалава адвезла перадачу ў ізалятар на Акрэсьціна свайму дзядзьку Мікалаю Казлову, якога асудзілі на 5 сутак за тое, што 19 сьнежня прыйшоў на Кастрычніцкую плошчу. Пэўных зьвестак ад дзядзькі дзяўчына ня мае.

«Усё, што трэба, перадала. Магчыма, калі што трэба, якую ваду ці што, яшчэ перададуць. А збольшага я гэтак разумею, што калі б не паехала ўчора ў суд, то пра гэта нічога б не было вядома».

Мікалай Казлоў — былы падпалкоўнік міліцыі, які ў 2008 годзе пасьля парлямэнцкіх выбараў заявіў пра фальсыфікацыю на выбарчым участку, які ён мусіў ахоўваць падчас датэрміновага галасаваньня. Факт фальсыфікацыі ўлады расьсьледавалі фармальна, а вось на прынцыповага міліцыянты пачалі сапраўдны ціск, пасьля чаго Казлоў зь міліцыі звольніўся. У 2010 годзе Мікалай Казлоў браў удзел ў акцыях маўчаньня на Кастрычніцкай плошчы і цудам пазьбег затрыманьня. Але калі былы падпалкоўнік прыйшоў пазаўчора на плошчу зноў, то ягоныя былыя калегі гэтага не даравалі. Мікалая Казлова асудзілі нібыта за нецэнзурную лаянку і непадпарадкаваньне, хаця ў судзе ён змог даказаць, што знаходзіўся зусім ня ў тым месцы, якое пазначана ў пратаколе затрыманьня.

У якіх умовах зараз знаходзіцца Мікалай Казлоў і яшчэ 17 асуджаных да адміністрацыйнага арышту удзельнікаў акцый салідарнасьці? Анастасія Шулейка 20 сьнежня была асаджаная да штрафу, а напярэдадні ноч правяла на Акрэсьціна:

«Яны знаходзяцца ў старым корпусе. Учора, калі я там сядзела, акенца было разьбітае толькі ў адной камэры. У астатніх дастаткова цёпла, як, магчыма, і ў ізалятары. Сьпяць на драўляным подыюме, коўдраў няма, але ўсім праваабаронцы перадалі па цёплым швэдры».
Мне асабліва запомніўся гэты юнак з анкалёгіяй, якому далі 3 дні, Ігар Грыцэвіч. Канечне, ён выглядае вельмі хваравіта, але ў ім столькі годнасьці, калі размаўляе зь міліцыянтамі.

21 сьнежня была пакараная штрафам памерам 9 базавых велічынь апошняя з затрыманых 19 сьнежня — Юля Хлышчанкова, актывістка Беларускага Хэльсынскага камітэту. Юля згадала, што бачыла на Акрэсьціна Мікалая Казлова ды іншых асуджаных да арышту мужчын, якія, паводле яе, паводзілі сябе вельмі прыстойна:

«Ва ўсіх учора была бачна крыху стомленасьць, такое жаданьне, каб хутчэй закончыліся гэтыя афармленьні. Але паводзілі сябе ўсе вельмі прыстойна. Мне асабліва запомніўся гэты юнак з анкалёгіяй, якому далі 3 дні, Ігар Грыцэвіч. Канечне, ён выглядае вельмі хваравіта, але ў ім столькі годнасьці, калі размаўляе зь міліцыянтамі».

Ігар Грыцэвіч закончыў пэдагагічны інстытут, ягоны старэйшы брат Раман, асуджаны на 7 сутак, працуе на рынку ў Ждановічах. Сярод затрыманых 19 сьнежня ёсьць рабочыя, студэнты, хатнія гаспадыні, дэмакратычныя актывісты. Вынікі судоў падвяла праваабаронца «Вясны» Наста Лойка:

«З затрыманых 11 атрымалі штрафы, гэта 2 хлопцы і 9 дзяўчат і жанчын. Штрафы былі ад 10 да 30 базавых велічыняў. І яшчэ 18 чалавек атрымалі адміністрацыйныя арышты ад 3 да 15 сутак. Зь іх 5 актывістаў атрымалі 15 сутак, як былы палітвязень Уладзь Яроменак і яшчэ маладафронтаўцы Раман Васільеў і Ігар Кішко. Таксама асуджаныя два актывісты „Эўрапейскай Беларусі“ Максім Вінярскі і Аляксандар Валанцэвіч. Іх судзілі ў розных судах. Такім чынам, відавочна, што гэта была замова. Яшчэ Эдуард Крымянецкі атрымаў 14 сутак. Некаторыя — па 10. Толькі адзін малады чалавек атрымаў 3 дні арышту, хутка ён мусіць вызваліцца».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG