Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна разгледзіць пытаньне далучэньня да ЭўрАзЭс пасьля таго, як будуць бачныя вынікі дзейнасьці гэтага аб’яднаньня, — заявіў прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч.

«Мы хочам паглядзець, як будзе працаваць ЭўрАзЭс, убачыць вынікі працы ЭўрАзЭс (...) Калі гэта будзе прывабна для Ўкраіны, гэта будзе выгадна нам, і будзе адпавядаць нашым нацыянальным інтарэсам, мы гэтае пытаньне вынесем на публічнае абмеркаваньне, і будзе публічная дыскусія », — заявіў прэзыдэнт на выніковай прэс-канфэрэнцыі ў сераду ў Кіеве.

Паводле Януковіча, Украіна паглядзіць, як ЭўрАзЭс будзе працаваць ва умовах членства Расеі ў Сусьветнай гандлёвай арганізацыі. «Улічваючы, што Расея ўжо стала членам СГА, то гэты час (дыскусія аб далучэньні Ўкраіны да ЭўрАзЭс), як гаворыцца, не за гарамі», — дадаў Януковіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG