Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Беларусі прыняла ў першым чытаньні законапраект «Аб органах дзяржаўнай бясьпекі Беларусі». Пра гэта паведамляе агенцтва «Інтэрфакс-Захад».

Як паведаміў, прадстаўляючы на сэсіі старшыня КДБ Беларусі Вадзім Зайцаў, прыняцьце гэтага законапраекта «будзе спрыяць павышэньню эфэктыўнасьці дзейнасьці Камітэту дзяржбясьпекі, найбольш поўнай рэалізацыі задач забесьпячэньня нацыянальнай бясьпекі, з улікам абстаноўкі ўнутры рэспублікі і за яе межамі ».

Ён удакладніў, што ў сувязі з вялікай колькасьцю зьмяненьняў у дзейны закон, спатрэбілася яго выкладаньне ў новай рэдакцыі. Ён адзначыў, што прынцыповых адрозьненьняў ад нормаў, якія дзейнічаюць у цяперашні час, у законапраекце няма, — паведамляе агенцтва «Інтэрфакс-Захад»..

У кастрычніку, калі законапраект быў унесены ў палату прадстаўнікоў, ён быў рэзка скрытыкаваны прадстаўнікамі апазыцыйных партый, праваабаронцамі. З нэгатыўнай ацэнкай выступілі і некаторыя міжнародныя экспэрты.

Праект закону, сярод іншага, утрымлівае наступныя палажэньні:

«Супрацоўнік органаў дзяржаўнай бясьпекі не нясе адказнасьці за шкоду, прычыненую ў сувязі з прымяненьнем фізычнай сілы, спэцыяльных сродкаў, баявой і спэцыяльнай тэхнікі, ужываньнем (выкарыстаньнем) зброі ў прадугледжаных гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі выпадках, калі ён дзейнічаў ва ўмовах абгрунтаванай прафэсійнай рызыкі. ...»

* * * арт. 14 «Правы органаў дзяржбясьпекі»

... Уваходзіць бесьперашкодна пры неабходнасьцi з пашкоджаньнем устройстваў (якiя зачыняюцца) і іншых прадметаў, у любы час сутак у жылыя памяшканьні ці іншыя законныя ўладаньні фізычных асоб, у памяшканьнi i (або) iншыя аб’екты дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый (за выключэньнем памяшканьняў i iншых аб’ектаў дыпляматычных, консульскiх i iншых прадстаўнiцтваў замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый, якія карыстаюцца ў адпаведнасьці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь дыпляматычным iмунiтэтам, i памяшканьняў, у якiх пражываюць супрацоўнiкi гэтых прадстаўнiцтваў, арганiзацый i iх сем’i) i аглядаць iх пры перасьледаваньнi асоб, якія падазраюцца ў зьдзяйсьненьні злачынства, альбо пры наяўнасьці дастатковых падстаў меркаваць, што яно зьдзяйсьняецца... або там знаходзiцца асоба, якая схавалася ад органаў, якія вядуць крымінальны працэс...
XS
SM
MD
LG