Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле заявы ўраду Беларусі, цяпер ідуць перамовы з буйной кітайскай кампаніяй Huawei Technologies Co. аб пакупцы і ўсталяваньні сыстэмы відэаназіраньня. Аб гэтым паведамляе The Wall Street Journal --> http://online. wsj. com/article/SB10001424052970204058404577110451316470204.html? mod=rss_asia_whats_news .

Пераказ артыкулу падае партал InoPressa.ru Нядаўна Huawei распаўсюдзіла інфармацыю аб памяншэньні маштабу сваёй дзейнасьці ў Іране. «Аб’ява было зроблена пасьля таго, як The Wall Street Journal паведаміла, што Huawei садзейнічае тэхналёгіям, з дапамогай якіх іранская паліцыя можа адсочваць месцазнаходжаньне мабільных тэлефонаў», — гаворыцца ў артыкуле.

Перамовы ў Беларусі — знак, што Huawei працягвае імкнуцца да кантрактаў з аўтарытарнымі рэжымамі, падкрэсьлівае газэта.

На мінулым тыдні Huawei пацьвердзіла, што падпісала мэмарандум аб узаемаразуменьні зь міністэрствам прамысловасьці Беларусі аб «вядзеньні дыскусій, якія могуць выліцца ў пагадненьня аб шэрагу праектаў у галіне тэлекамунікацый». Кампанія заяўляе, што канкрэтныя праекты пакуль не пацьверджаныя.

Беларускі ўрад у верасьні паведаміў, што філіял Huawei абмяркоўваў устаноўку сыстэм відэаназіраньня з функцыяй інтэлектуальнага аналізу, якую можна выкарыстоўваць для абароны цэнтральных раёнаў гарадоў і стратэгічных аб’ектаў.

«Для праваахоўных органаў ва ўсім сьвеце сыстэмы відэаназіраньня — звычайны інструмэнт. Але нават у краінах тыпу Вялікабрытаніі, дзе права на сходы ў грамадзкіх месцах замацавана законам, крытыкі заяўляюць, што такія сыстэм ў патэнцыяле могуць умешвацца ў прыватнае жыцьцё як „Вялікі Брат“. Amnesty International і іншыя праваабарончыя арганізацыі занепакоеныя магчымасьцю продажу такіх тэхналёгій аўтарытарнаму рэжыму Беларусі ў сьвятле таго, што ўрад жорстка здушае сходы ў грамадзкіх месцах», — гаворыцца ў артыкуле.

Паводле дадзеных IMS Research, у Расіі і Ўсходняй Эўропе продажы сыстэм відэаназіраньня растуць прыкладна на 16%.

Выданьне нагадвае пра разгон дэманстрацыі ў Менску год таму. Паліцыянты і супрацоўнікі КДБ здымалі дэманстрацыю на ручныя відэакамэры, а пазьней гэтыя відэаматэрыялы выкарыстоўваліся ў судзе, распавяла Ірына Багданава, дырэктар арганізацыі Free Belarus Now.

Газэта нагадвае аб сваёй ліпеньскай публікацыі. «Заходнія кампаніі, у тым ліку Cisco Systems Inc. плянуюць удзельнічаць у стварэньні новай сыстэмы відэаназіраньня ў Кітаі: сеткі з 500 тыс. відэакамэраў, якая пакрывае цэлы горад, — гаварылася ў артыкуле. — Чыноўнікі сьцьвярджаюць, што яна дапаможа прадухіляць злачынствы, а праваабаронцы перасьцерагаюць, што сыстэму можна прымяніць супраць дысыдэнтаў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG