Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцам паведамілі пра спробу суіцыду ў Бабруйскай калёніі


Пра спробу самагубства праваабаронцам «Плятформы» паведамілі крыніцы, блізкія да гэтай папраўчай установы.

Паводле інфармацыі з калёніі, інцыдэнт адбыўся на пачатку сьнежня на пілараме ў прамысловай зоне, дзе і зрабіў замах на жыцьцё адзін з асуджаных.

Зь цяжкімі траўмамі галавы, шыі і твару зьняволены (зьвесткі пра яго ўдакладняюцца праваабаронцамі) быў вывезены ў гарадзкую лякарню. Цяпер асуджаны, паводле крыніцаў «Плятформы», пераведзены ў мэдычную частку ПК-2.

Паводле праваабаронцаў, адміністрацыя калёніі старанна хавае інфармацыю ў таямніцы. Любыя спробы атрымаць інфармацыю спыняюцца супрацоўнікамі адміністрацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG