Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

надвор’е

У Гомелі - +1-+2, на астатняй частцы краіны – ад -2 да нуля, хмарна, дождж са сьнегам
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

Менск, кнігарня ЛогвінаЎ (Праспэкт Незалежнасці, 37а), вечар памяці паэткі Тацьцяны Сапач, удзельнічаюць Адам Глобус, Галіна Дубянецкая, Ігар Бабкоў, Славамір Адамовіч, Юрась Пацюпа ды інш.
Пачатак ў 19 гадзін
Масква, першае пасяджэньня новаабранай Дзяржаўнай Думы Расеі

Байканур, Казахстан, запуск касьмічнага карабля «Саюз»

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1918 — на загад Рады дзяржаўнай абароны Літвы быў утвораны Першы гарадзенскі беларускі полк

1958 — Шарль дэ Голь абраны прэзыдэнта Францускай рэспублікі

2007 — да Шэнгенскага пагадненьня далучылася 9 краінаў ЭЗ — Літва, Латвія, Эстонія, Польшча, Чэхія, Славаччына, Славенія, Вугоршчына і Мальта

У гэты дзень нарадзіліся:

1796 -- Тамаш Зан, паэт, сябра таварыства філаматаў

1890 -- Мікалай Аладаў, кампазытар, пэдагог, адзін з арганізатараў Беларускай кансэрваторыі

1879 — Іосіф Сталін, савецкі палітык, дыктатар

1968 — Міхаіл Саакашвілі, прэзідэнт Грузіі з 2003 году

1971 — Аляксандар Памідораў, беларускі музыка


У гэты дзень памерлі:

1911 -- Фёдар Леантовiч, гісторык, спэцыяліст на гісторыі ВКЛ

1981 — Міхась Забэйда-Суміцкі, беларускі сьпявак

2006 — Сапармурат Ніязаў, першы прэзыдэнт Туркмэністану

Цытата на памяць

Добра быць коласам, але шчасьлівы той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў?

Максім Багдановіч


365 дзён таму на сайце Свабоды: дзень ў загалоўках

Лукашэнка пра Някляева: "Знайшоў адстойнік, дзе вырашыў ціхенька адляжацца"


Другі дзень Плошчы: новы жорсткі разгон


Асуджана каля 600 чалавек. Ім пагражае і крымінальны перасьлед



У “амэрыканцы” застаецца 5 экс-кандыдатаў


Хто тыя людзі, што білі шыбы ў Доме ўраду


Уладзімер Халіп: "Трохгадовы Даніла пытаецца ўвесь час: "А тата і мама калі-небудзь вернуцца?"


ЗША заклікаюць Менск вызваліць арыштаваных


Што здарылася з Раманчуком?


Акцыя салідарнасьці на Акрэсьціна


“Мой сын наіўна хацеў ачалавечыць спэцназаўцаў”
XS
SM
MD
LG