Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі праваабаронца: Гэта фактычна ёсьць катаваньнем


Яўген Захараў

Яўген Захараў

Вядомы ўкраінскі праваабаронца, кіраўнік Украінскай Гэльсынскай групы правоў чалавека Яўген Захараў у інтэрвію Радыё Свабода выказаў сваё стаўленьне да інфармацыі аб зьдзеках над актывісткамі FEMEN.

Якаўлеў: «Калі інфармацыя пацьвердзіцца, гэта фактычна ёсьць катаваньнем, і трэба дамагацца пакараньня вінаватых. Калі гэтага ня будзе зроблена, патрэбныя захады дыпляматычнага ўплыву на дзяржаву Беларусь. Пакідаць такое без адказу нельга, на маю думку»

FEMEN - украінская пратэстная групоўка, заснаваная ў 2008 годзе. Арганізацыя стала сусьветна вядомай дзякуючы топлес-акцыям пратэсту супраць сэкс-турыстаў, міжнародных шлюбных агенцтваў, сэксізму і іншых сацыяльных, нацыянальных і міжнародных праблем. Мэты арганізацыі: "Разьвіваць лідэрскія, інтэлектуальныя і маральныя якасьці маладых жанчын ва Украіне" і "Стварыць імідж Украіны, як краіна з вялікімі магчымасьцямі для жанчын".

Студэнткі унівэрсытэтаў ва ўзросьце ад 18 да 20 гадоў складаюць касьцяк руху. У Кіеве налічваецца каля 300 актыўных удзельніц руху. Большая частка пэрфомансаў руху праходзіць у Кіеве, але акцыі адбываліся таксама ў Адэсе, Днепрапятроўску і Запарожжы.

Мэты арганізацыі - "трэсьці жанчын ва Украіне, каб рабіць іх сацыяльна актыўнымі, арганізаваць ў 2017 годзе рэвалюцыя жанчын". Арганізацыя разглядае магчымасьць ператварэньня ў палітычную партыю.

FEMEN апраўдвае сваё правакацыйныя мэтады, заяўляючы: "Гэта адзіны спосаб быць пачутым ў гэтай краіне. Калі б мы ладзілі звычайныя акцыі пратэсту са сьцягамі, то нашы патрабаваньні не былі б заўважаныя»

Рух было заснавана ў 2008 годзе Ганнай Гуцал. Гуцал выступае катэгарычна супраць легалізацыі прастытуцыі ва Украіне. FEMEN прапанаваў увесьці крымінальную адказнасьць за карыстаньне паслугамі сэкс-індустрыі.

Накаторыя ва Ўкраіне крытыкуюць акцыі Femen, лічачы іх бессэнсоўнымі і безгустоўнымі.

Паводле Вікіпедыі.
XS
SM
MD
LG