Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"На жаль, вашывасьці хапае ў цяперашняга кіраўніцтва Ўкраіны" – сказаў Аляксандар Лукашэнка неяк вясною журналістам.

А зараз, хутчэй за ўсё, ён пастанавіў праверыць, колькі насамрэч гэтай немарасьці водзіцца ў згаданага кіраўніцтва.

Я кажу наконт таго, што тры актывісткі ўкраінскага фэміністычнага руху FEMEN, якія ўчора арганізавалі дзёрзкі пікет з распрананьнем перад сядзібай КДБ ў Менску, а потым зьніклі, сёньня знайшліся ў «палескай глушы», напужаныя, прыніжаныя, гвалтам пастрыжаныя...

Актывісткі руху FEMEN, канешне, ня тыя асобы, за якія вельмі прыемна заступацца цяперашняму ўкраінскаму кіраўніцтву. Але яны – грамадзянкі Ўкраіны, і ім зрабілі крыўду на тэрыторыі Беларусі. Нават калі гэтую крыўду зрабілі людзі Ўладзіміра Ўладзіміравіча, каб насаліць Аляксандру Рыгоравічу, гэта ніякім чынам не здымае з кіеўскіх кіраўнікоў пытаньня пра вашывасьць...

Адмыюцца?

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG