Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірына Багданава: Сытуацыя зь Беларусьсю нагадвае «халодную вайну»


Ірына Багданава
Ірына Багданава

Ірына Багданава, кіраўніца праваабарончай арганізацыі Free Belarus Now і сястра палітычнага вязьня Андрэя Саньнікава, апублікавала ў сёньняшнім выданьні The Times артыкул пра сытуацыю ў Беларусі. Прапануем вам фрагмэнты гэтай публікацыі.

«У траўні мой брат, Андрэй Саньнікаў, быў прысуджаны да пяці гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму за «арганізацыю масавых беспарадкаў" пасьля паказальнага працэсу ў Менску. Сапраўднае злачынства майго брата палягала ў тым, што ён асьмеліўся выступіць супраць апошняга дыктатара Эўропы Аляксандра Лукашэнкі падчас сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.

Цяпер КДБ катуе і зьневажае Андрэя ў турме. Ён – адзін зь нешматлікіх палітычных вязьняў на нашым кантынэнце. Як быццам 1989 год для яго не надышоў: ён усё яшчэ чакае апошняга званка для «жалезнай заслоны». (...)

Сытуацыя вельмі нагадвае часы «халоднай вайны»; толькі нешматлікія асьмельваюцца гаварыць адкрыта. Index on Censorship прыклаў нямала высілкаў разам з маёй арганізацыяй, Free Belarus Now, у змаганьні з тымі, хто гатовы дапамагаць рэжыму. Але ўсё яшчэ зашмат людзей заплюшчвае вочы. Ад турэмнага зьняволеньня Андрэя я на кожнай сустрэчы з палітыкамі пераконваю іх, што толькі жорсткія санкцыі ў дачыненьні да рэжыму прымусіць яго зьмяніць паводзіны.

Але нічога не было зроблена. Лукашэнка па-ранейшаму можа свабодна лятаць на прыватным самалёце ў эўрапейскай паветранай прасторы, а гандлёвы абмен зь Нідэрляндамі і Нямеччынай пастаянна расьце. Тым часам як Нік Клэг сустракаўся з актывістамі апазыцыі, брытанскія банкі набывалі беларускія дзяржаўныя аблігацыі, якія дапамагаюць фінансаваць гэтую паліцэйскую дзяржаву.

Адной з апошніх рэчаў, якую Вацлаў Гавэл зрабіў на мінулым тыдні, было падпісаньне заявы ў знак салідарнасьці зь Беларусьсю разам з кітайскім мастаком Ай Вэйвэем. Турма навучыла іх абодвух, чым ёсьць зло таталітарызму. Гэты ўрок быў праігнараваны эўрапейскімі лідэрамі, якія ведаюць толькі мову асуджэньня, але забыліся, што барацьба са злом азначае канкрэтнае дзеяньне.»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG