Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч жэніцца ў турме


Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

20 сьнежня да 14 гадзіны ў шклоўскай калёніі – рэгістрацыя шлюбу Марыны Адамовіч з палітвязьнем Міколам Статкевічам.


12.00 Марына Адамовіч ужо знаходзіцца ў калёніі. У 14 гадзін чакаецца рэгістрацыя шлюбу. Спадарыні Марыне далі суткі на спатканьне зь Міколам Статкевічам. Гэтыя суткі заканчваюцца у 8.30 раніцы 21 сьнежня.

11.45 Марына Адамовіч пабывала ў аддзеле ЗАГСу, дзе дамовілася з супрацоўніцай аб рэгістрацыі шлюбу. Потым яна зноў накіравалася да калёніі. Журналістаў на рэгістрацыю ня пусьцяць. Ім загадалі стаяць у 20 мэтрах ад аўтастаянкі, якую ахоўвае супрацоўнік калёніі. Журналістам забаранілі фота- і відэаздымкі будынку калёніі і аўтастаянкі.

Пасьля прыезду ў Шклоў спадарыня Марына сказала журналістам, што спадзяецца на рэгістрацыю шлюбу, якой дамагаліся каля года. Супрацоўніку калёніі, які падыйшоў да яе, яна сказала, што за гэтай сытуацыяй сочыць уся Эўропа. «Мне патэлефанавалі ўсе амбасадары», — сказала спадарыня Марына.




Цяпер яна павінна аформіць дакумэнты, каб прайсьці ў калёнію. Калі рэгістрацыя шлюбу адбудзецца, то Марыне Адамовіч дазволяць працяглае спатканьне са зьняволеным мужам.

Да шклоўскай калёніі прыехалі праваабаронцы і журналісты недзяржаўных СМІ.
Прадстаўнікі калёніі папрасілі пакінуць аўтастаянку, якая прызначана для транспарту супрацоўнікаў калёніі.

Марына Адамовіч каля шклоўскай калёніі

Марына Адамовіч каля шклоўскай калёніі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG