Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьніклі дзяўчаты з FEMEN?


devoted to the anniversary of the presidential elections, Minsk, 18Dec2011

devoted to the anniversary of the presidential elections, Minsk, 18Dec2011

«Тэрмінова! Увага! Дапамажыце! У Беларусі зьніклі актывісткі FEMEN». Такое паведамленьне зьявілася на афіцыйным блогу ўкраінскага руху FEMEN, актывісткі якога правялі ў пятніцу антылукашэнкаўскую акцыю перад будынкам КДБ.

З 18.00 паводле кіеўскага часу актывісткі FEMEN перасталі выходзіць на сувязь, а праз гадзіну ў іх усё тэлефоны былі адключаныя, гаворыцца ў паведамленьні. Зьніклі ўдзельніцы антылукашэнкаўскай акцыі «КГБатька» — Шаўчэнка Іна, Шачко Аксана, Нямчынава Аляксандра, а таксама відэааператар FEMEN Кіці Грын.

FEMEN просіць карыстальнікаў сацыяльных сетак распаўсюдзіць інфармацыю аб зьнікненьні дзяўчат.

У дзяжурнай частцы УУС маскоўскага раёну і ў Менскім гарадзкім УУС Свабодзе паведамілі, што ня маюць зьвестак пра месца знаходжаньня грамадзянак Украіны.

Позна ўначы на сувязь выйшла Кіці Грын. Высьветлілася, што яна, у суправаджэньні людзей з КДБ, была дэпартаваная ў Вільню. У яе былі канфіскаваныя ўсе відэаматэрыялы. Пра месца знаходжаньня астатніх дзяўчат ёй невядома.
XS
SM
MD
LG