Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі намёт перад Брандэнбурскай брамай


Беларусы, якія пражываюць у Бэрліне, на Парыскай плошчы каля самай Брандэнбурскай брамы паставілі вялізны намёт, каб адзначыць угодкі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, калі рэжым жорстка расправіўся з пратэстам супраць выбарчых падтасовак.

«Мы інфармуем эўрапейскае грамадзтва пра сытуацыю ў Беларусі і заклікаем да вызваленьня палітычных вязьняў, — Гаворыць мастачка Марына Напрушкіна. — А таксама ў нас тут сёньня адбыўся пэрформанс — людзі з Amnesty International імітавалі выкананьне сьмяротнага пакараньня, а пасьля гэтага зьбіралі подпісы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі ды паехалі перадаць іх у беларускую амбасаду ў Бэрліне. Му тут стаім ад 12-й гадзіны да 7-й вечара. У нас відэапраекцыі, музыка, лістоўкі, газэты.»

Акрамя беларускай грамады ў Бэрліне, гэтую акцыю зладзілі сябры Amnesty International ды арганізацыі «Бэрлінскае біенале», якая зараз праводзіць самую вялікую ў Нямеччыне мастацкую выставу.
XS
SM
MD
LG