Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня суду Першамайскага раёну Менску Тамара Высоцкая адмовілася перааформіць дакумэнты на спатканьне асуджанага да 4,5 гадоў турмы Алеся Бяляцкага з бацькам. Пры гэтым судзьдзя не патлумачыла свайго рашэньня.

Праваабаронца меўся сустрэцца з 82-гадовым бацькам, які цяпер у цяжкім стане.

Раней 19 сьнежня суд дазволіў спатканьне Бяляцкаму, якога трымаюць у сьледчым ізалятары ў Жодзіне, на падставе хадайніцтва сваякоў і мэдычных дакумэнтаў, якія пацьвярджалі цяжкі стан бацькі Бяляцкага. Жонка Бяляцкага Натальля Пінчук прывезла пісьмовае рашэньне суду ў СІЗА, аднак там заявілі, што выканаць яго ня могуць: маўляў, паперы аформленыя неналежным чынам, дый магчымасьці канваіраваць Бяляцкага ў Менск няма.

Пасьля таго, як стала вядома пра рашэньне судзьдзі Высоцкай, спадарыня Натальля Пінчук разам з адвакатам наведалі Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў і пакінулі там заяву з просьбаю паспрыяць, каб Бяляцкі змог пабачыцца з бацькам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG