Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ван Ромпэй: «Год таму ў Беларусі растапталі прынцыпы дэмакратыі»


Эўрапейскі зьвяз не адменіць санкцыяў у дачыненьні да прадстаўнікоў афіцыйнай улады Беларусі да таго часу, пакуль на свабоду ў гэтай краіне ня будуць адпушчаныя ўсе палітычныя вязьні, гаворыцца ў заяве прэзыдэнта ЭЗ Германа ван Ромпэя.


19 сьнежня з заявай па Беларусі выступіў прэзыдэнт Рады ЭЗ Герман ван Ромпэй.

«Пэўных абмежавальных захадаў мы ня здымем да таго часу, пакуль усе палітычныя зьняволеныя ня будуць на волі», — сказаў ён на прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве.

Герман ван Ромпэй адзначыў, што ў панядзелак спаўняецца роўна год, як беларускія ўлады разагналі мітынг пратэсту ў Менску супраць фальшаваньняў на прэзыдэнцкіх выбарах.

«19 сьнежня мінулага году былі растаптаныя прынцыпы дэмакратыі. Гэта прывяло да перасьледу палітычнай апазыцыі, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці. На працягу апошніх 12 месяцаў атмасфэра перасьледу застаецца такой жа», — сказаў ван Ромпэй.

Пры гэтым, паводле яго, Брусэль працягне падтрымліваць дачыненьні з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі.
XS
SM
MD
LG