Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Па выніках двухбаковай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі зь Дзьмітрыем Мядзьведзевым, Беларусь і Расея падпісалі мэмарандум аб далучэньні Беларусі да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (WTO).

У адпаведнасьці з дакумэнтам, Расея абяцае падаць Беларусі ўсебаковую падтрымку ў гэтым пытаньні — у прыватнасьці, зьняць палітычныя ўмовы да Менску з боку сябраў WTO, а таксама падаць экспэртна-кансультатыўную і тэхнічную дапамогу.

Лукашэнка выступіў з заявай, у якой павітаў членства Расеі ў WTO, дадаўшы, што гэта дае Маскве новыя магчымасьці дапамагчы Менску таксама далучыцца да арганізацыі зь мінімальным адрывам ад двух другіх членаў Мытнага зьвязу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG