Лінкі ўнівэрсальнага доступу

‎Каваленку будуць судзіць за «парушэньне рэжыму»

20 сьнежня а 14-й гадзiне ў судзе Першамайскага раёну Віцебска адбудзецца суд над грамадзкім актывістам Сяргеем Каваленкам. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Алена: «Запрашаю ўсiх неабыякавых людзей i сапраўдных патрыётаў на хлусьлiвае судзiлiшча, якое адб

20 сьнежня а 14-й гадзiне ў судзе Першамайскага раёну Віцебска адбудзецца суд над грамадзкім актывістам Сяргеем Каваленкам.

Пра гэта паведаміла ягоная жонка Алена: «Запрашаю ўсiх неабыякавых людзей i сапраўдных патрыётаў на хлусьлiвае судзiлiшча, якое адбудзецца над маiм мужам!».

Раніцай 19 сьнежня ў кватэры сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ зьявілася міліцыя і загадала яму «прасьледаваць у камэндатуру, каб падпісаць пару папераў». Спадара Каваленку завезьлі ў міліцэйскі пастарунак і прад’явілі яму абвінавачваньне ў «парушэньні рэжыму».

Сябар КХП БНФ адбывае тэрмін умоўнага пакараньня за тое, што вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на гарадзкой навагодняй ёлцы ў 2010 годзе.

XS
SM
MD
LG