Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 год, як няма «зубра» Андрэя Зайцава


Андэй Зайцаў
Андэй Зайцаў

20 сьнежня ў Гомелі заплянаваная жалобная вечарына да 10-х угодкаў з дня сьмерці гомельскага лідэра маладзёвага руху супраціву «Зубр» Андрэя Зайцава.

Вечарына адбудзецца ў офісе АГП на вуліцы Палескай. Яна будзе працягам жалобных мерапрыемстваў ушанаваньня памяці Андрэя.

Напярэдадні прадстаўнікі аб’яднаных дэмакратычных сілаў — кааліцыіі «Наша альтэрнатыва», кампаніі «Гавары праўду» і проста нераўнадушныя гараджане наведалі магілу Андрэя Зайцава на Рандоўскіх могілках, куды прынесьлі зьнічы й вянкі з памінальнымі надпісамі, і дзе прачыталі памінальную малітву.

У Гомелі ўшанавалі памяць Андрэя Зайцава
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:59 0:00
Наўпроставы лінк


Дзесяць год таму, 20 сьнежня 2001 году, Андрэя Зайцава знайшлі дома павешаным на спартовай перакладзіне. Афіцыйная вэрсія — скончыў жыцьцё самагубствам. Але Андрэй пакінуў перадсьмяроткую запіску, у якой паведаміў, што ў ягонай сьмерці вінаватыя супрацоўнікі КДБ.

На складным століку перад перакладзінай, дзе вісела цела Зайцава, ляжала й касэта з запісам ягонай тэлефоннай размовы з супрацоўнікам абласной управы КГБ і заява ў Беларускі Хэльсінскі камітэт пра акалічнасьці вярбоўкі ў якасці сакрэтнага пастаўшчыка інфармацыі пра дзейнасць грамадска-палітычных арганізацыяў.

У Гомельскай управе КДБ адмаўлялі наяўнасьць супрацоўніка па прозьвішчу Еўсьцігнееў, хаця нумар тэлефону, які згадваў Зайцаў, ва ўправе быў.

На запыт адваката з прадпрыемства «Гомельаблтэлекам» паступіў афіцыйны адказ пра гаспадара пэйждэру, на які мусіў скідваць паведамленьні Андрэй: «Абанэнцкі № 215862 пэйджынгавай сеткі РУП „Гомельаблтэлекам“ зарэгістраваны за Ястрэмскім А.І.». Такі супрацоўнік служыў у адным з падразьдзяленьняў УКДБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG