Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Празе памятаюць пра 19 сьнежня 2010


Сёньня перад беларускай амбасадай у Празе адбылася акцыя, прымеркаваная да першых угодкаў апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Акцыю зладзілі арганізацыі «Чалавек у нядолі», Amnesty International і «Грамадзянская Беларусь».

Ліда Вацкава з арганізацыі «Чалавек у нядолі» сказала нашаму радыё:

«Гэта была першая зь дзьвюх заплянаваных на сёньняшні дзень акцый, каб выказаць падтрымку ўсім тым людзям у Беларусі, якія імкнуцца дэмакратызаваць сваю краіну. Мы перадалі наш зварот да беларускіх уладаў з заклікам выпусьціць усіх палітычных вязьняў, уключна з Алесем Бяляцкім. Мы таксама заклікалі ўвесьці мараторый на выкананьне сьмяротных прысудаў або і ўвогуле адмяніць сьмяротнае пакараньне ў Беларусі».

Спадарыня Вацкава сказала, што ніхто з амбасады не захацеў узяць заклік ад пікетчыкаў, таму яны пакінулі яго ў паштовай скрынцы. У пікеце ўдзельнічалі каля 30 чалавек.

Другая акцыя ў сувязі зь Беларусьсю пройдзе а сёмай гадзіне ўвечары ў цэнтры Прагі на вуліцы Пршыкапе 15, дзе адбудзецца флэш-моб падобны на «маўклівыя пратэсты», якія сёлета летам праходзілі ў Менску. Удзельнікі флэш-мобу будуць пляскаць у далоні цягам хвіліны. Гэта будзе адначасова і сымбалічная падзяка памерламу ўчора былому прэзыдэнту Чэхіі Вацлаву Гаўлу, які быў вялікім сябрам беларускага народу і паплечнікам тых, хто змагаўся ў Беларусі за дэмакратыю і свабоду, сказала Ліда Вацкава.

Фота Вацлава Вашку


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG