Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: актывісты напісалі паўсотні лістоў палітвязьням


Віктар Сырыца
Віктар Сырыца

Калектыўным напісаньнем лістоў палітзьняволеным адзначылі баранавіцкія актывісты ўгодкі прэзыдэнцкіх выбараў і падзеяў Плошчы-2010.

Як распавёў кіраўнік баранавіцкай арганізацыі Таварыства беларускай мовы Віктар Сырыца, актывісты напісалі каля паўсотні лістоў Андрэю Саньнікаву, Міколу Статкевічу, Алесю Бяляцкаму, Зьмітру Бандарэнку, Паўлу Севярынцу, Эдуарду Лобаву, Зьмітру Дашкевічу і Яўгену Васьковічу.

«Ужо 47 лістоў сёньня мы напісалі. Але гэта можа і не канчатковая лічба, бо яшчэ пішам, далучаюцца і іншыя неабыякавыя людзі. Усяго ўжо 17 чалавек прынялі ўдзел у напісаньні лістоў. Мы такім чынам вырашылі маральна падтрымаць усіх тых, хто быў асуджаны за падзеі 19 сьнежня,» — кажа спадар Сырыца.

Ініцыятар акцыі напісаньня лістоў палітзьняволеным Віктар Сырыца кажа, што актывісты павіншавалі палітзьняволеных з надыходзячымі сьвятамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG