Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомыя затрымалі Віталя Рымашэўскага


Віталь Рымашэўскі
Віталь Рымашэўскі

У Менску на выхадзе з дому затрыманы сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя», экс-кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году Віталь Рымашэўскі.

Пра гэта паведаміў пасьпеў паведаміць сваім паплечнікам сам Віталь Рымашэўскі. Ён удакладніў, што яго затрымалі чатыры чалавекі ў цывільным і пагрузілі яго ў сіні мікрааўтобус. Спадар Рымашэўскі таксама сказаў, што расцэньвае гэты факт як выкраданьне. Пасьля гэтага сувязь зь ім перарвалася.

Прычыны затрыманьня Віталя Рымашэўскага пакуль невядомыя. Як мяркуюць ягоныя калегі, хутчэй за ўсё, гэта звязана з гадавінай прэзыдэнцкіх выбараў і меркаванай сёньня акцыяй пратэсту.

19:25 Рымашэўскі знаходзіцца ў Фрунзенскім РАУС, прыкаваны наручнікамі да лавы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG